Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе 251 журналіст трапіў у турму за сваю працу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2018 14:11
З іх больш за палову – у Турцыі, Кітаі і Эгіпце.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У 2018 годзе 251 журналіст трапіў у турму за сваю працу
У дадзены момант у сьвеце ў турмах за сваю працу знаходзіцца 251 журналіст. З іх больш за палову – у Турцыі, Кітаі і Эгіпце – піша ў рапарце Камітэт абароны журналістаў (CPJ).
«Гэта ўжо выглядае як трэнд, як новы стандарт» – ацаніла аўтарка рапарту Элана Байсэр, зьвяртаючы ўвагу на высокую лічбу зьняволеных журналістаў, якая ўтрымліваецца на высокім узроўні трэці год запар (у 2017 годзе было іх 272).
70% журналістаў асуджаныя ў сувязі з абвінавачаньнямі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці, напрыклад, за прыналежнасьць да груп, якія дзяржава лічыць тэрарыстычнымі.
Вырасла таксама лічба журналістаў (да 28), якія знаходзяцца ў турме за нібыта распаўсюджваньне «fake news». У 2017 годзе іх было 21 чалавек, а яшчэ год раней – 9.
Трэці год запар за больш як палову асуджаных адказваюць Турцыя (68), Кітай (47) і Эгіпет (25). Першую пяцёрку зачыняюць Саудаўская Арабія і Эрытрэя.
Арганізацыя адзначае, што «праблемы ў ЭЗ выходзяць па-за пытаньні фізычнай бясьпекі журналістаў». «Незалежныя журналісты ў Польшчы знаходзяцца пад праўнымі пагрозамі. Свабода друку пад пагрозай у Вугоршчыне».

У дадзены момант у сьвеце ў турмах за сваю працу знаходзіцца 251 журналіст. З іх больш за палову – у Турцыі, Кітаі і Эгіпце – піша ў рапарце Камітэт абароны журналістаў (CPJ).

«Гэта ўжо выглядае як трэнд, як новы стандарт» – ацаніла аўтарка рапарту Элана Байсэр, зьвяртаючы ўвагу на высокую лічбу зьняволеных журналістаў, якая ўтрымліваецца на высокім узроўні трэці год запар (у 2017 годзе было іх 272).

70% журналістаў асуджаныя ў сувязі з абвінавачаньнямі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці, напрыклад, за прыналежнасьць да груп, якія дзяржава лічыць тэрарыстычнымі.

Вырасла таксама лічба журналістаў (да 28), якія знаходзяцца ў турме за нібыта распаўсюджваньне «fake news». У 2017 годзе іх было 21 чалавек, а яшчэ год раней – 9.Трэці год запар за больш як палову асуджаных адказваюць Турцыя (68), Кітай (47) і Эгіпет (25). Першую пяцёрку зачыняюць Саудаўская Арабія і Эрытрэя.
Арганізацыя адзначае, што «праблемы ў ЭЗ выходзяць па-за пытаньні фізычнай бясьпекі журналістаў». «Незалежныя журналісты ў Польшчы знаходзяцца пад праўнымі пагрозамі. Свабода друку пад пагрозай у Вугоршчыне».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт