Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі адкрываецца саміт ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2018 15:05
Галоўнымі тэмамі саміту будуць: «брэксіт», Расея і зона эўра.
Ангела Мэркэль на саміце ЭЗ.Ангела Мэркэль на саміце ЭЗ.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У Брусэлі адкрываецца саміт ЭЗ
Галоўнымі тэмамі саміту будуць: «брэксіт», Расея і зона эўра
Галоўнай тэмай першага дня саміту Эўразьвязу, які сёньня пачынаецца ў Брусэлі, зьяўляецца «брэксіт». Прычынай гэтаму стала адтэрміноўка ў брытанскім парлямэнце галасаваньня над пагадненьнямі, якія вызначаюць умовы выхаду Вялікабрытаніі са складу ЭЗ.
У парадак дня пасяджэньня эўрапейскіх лідараў уключана таксама тэма перамоў па пытаньні новага бюджэту ЭЗ да 2020 года. А ўвечары, падчас вячэры, лідары павінны абмеркаваць адносіны з Расеяй. Ужо вядома, што яны дадуць «зялёнае сьвятло» прадаўжэньню эканамічных санкцый, накладзеных на Расею пасьля анэксіі Крыма.
На сустрэчы будзе закранутае таксама праблема абвастрэньня расейска-ўкраінскага канфлікту ў сувязі з атакай расейскіх сіл на ўкраінскія судны ў Керчанскім праліве. Аднак, з гэтай нагоды ў пытаньні ўзмацненьня жорсткасьці санкцый згоды паміж лідарамі ЭЗ няма. Пры гэтым у дакумэнце, выдадзеным у панядзелак пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ, гаворыцца пра адсутнасьць абгрунтаваньняў для ўжываньня ваеннай сілы з боку РФ. Акрамя таго, гаворка ідзе аб дапамозе Ўкраіне, асабліва тым рэгіёнам, якія пацярпелі падчас расейскай атакі.
Акрамя таго, на саміце будуць падымацца пытаньні зоны эўра. Паводле неафіцыйных крыніцаў, Польшча на саміце пастараецца, каб рашэньні па пытаньні асобнага бюджэту зоны эўра прымаліся ўсімі членамі ЭЗ, таксама тымі, хто ня мае агульнай валюты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт