Logo Polskiego Radia
Print

На Саборы ў Кіеве створана адзіная Праваслаўная царква Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.12.2018 12:01
У саборы бралі ўдзел прадстаўнікі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату і УАПЦ, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Пятро Парашэнка (першы зьлева) й мітрапаліт Епіфаній (другі зьлева)Пятро Парашэнка (першы зьлева) й мітрапаліт Епіфаній (другі зьлева) PAP/EPA/MYKOLA LAZARENKO

На Саборы ў Кіеве створана адзіная Праваслаўная царква Ўкраіны
Ў пятніцу, 15 сьнежня на аб'яднаўчым саборы ў Кіеве было прынятае рашэньне пра стварэньне Украінскай аўтакефальнай царквы. Яе ўзначаліў 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній.
Епіфаній (Сяргей Думенка) нарадзіўся ў 1979 г. у Адэскай вобласьці. Належыць да Кіеўскага патрыярхату, мае ступень доктар багаслоўя. Менавіта яго кандыдатуру на пасаду кіраўніка абʼяднанай украінскай праваслаўнай царквы падтрымаў архірэйскі сабор УПЦ КП, што прайшоў 13 сьнежня.
У саборы бралі ўдзел прадстаўнікі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату і УАПЦ, узяў удзел і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Кіраўнікі УПЦ КП і УАПЦ Філарэт і Макарый адмовіліся балятавацца на пасаду кіраўніка новай УПЦ.
Мяркуецца, што Украінская царква атрымае Томас (грамату аб незалежнасьці) ад Усяленскага патрыярха 6 студзеня, перад Раством.
Нагадаем, агулам у сьвеце налічваецца 15 памесных праваслаўных цэркваў, г.зн. тых, што маюць аўтакефалію, або кіруюцца ў межах незалежнай дзяржавы. Згодна з канонам Канстантынопальскага патрыярхату гэта Канстантынопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Руская, Сэрбская, Румынская, Баўгарская, Грузінская, Кіпрская, Эладзкая, Польская, Альбанская, Чэская ды Славацкая. Да аўтаномных належаць Сінайская, Фінляндзкая, Эстонская. Не прызнае Канстантынопаль Амэрыканскую праваслаўную царкву.
Тысячы жыхароў Кіева сабраліся сёньня на Сафійскай плошчы вітаць сваю новую Царкву і яе герарха.

паводле nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт