Logo Polskiego Radia
Print

Расея можа мець праблемы з экспартам самалётаў МС-21

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 14:11
ЭЗ і ЗША пакуль ня выдалі сваіх сэртыфікатаў для расейскага пасажырскага самалёта Іркут МС-21.
Самалёт Іркут МС-21.Самалёт Іркут МС-21.Автор: Denis Fedorko - http://russianplanes.net/id210231, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59348979

Расея можа мець праблемы з экспартам самалётаў МС-21
ЭЗ і ЗША пакуль не выдалі сваіх сэртыфікатаў для расейскага пасажырскага самалёта Іркут МС-21.
Расея можа мець праблемы з экспартам пасажырскіх самалётаў МС-21. Паводле кіраўніка канцэрну „Ростэх” Сяргея Чэмезава, Расейскае авіяцыйнае агенцтва яшчэ не атрымала ад Эўразьвязу й Злучаных Штатаў Амэрыкі сэртыфікатаў для свайго самалёта Іркут МС-21
Вытворца машыны ўжо ў 2010 годзе заключыў першыя кантракты. Пастаўкі павінны былі пачацца ў 2018 годзе, але з-за адсутнасьці адпаведных сэртыфікатаў сэрыйная вытворчасьць самалётаў была адтэрмінаваная да 2019 году.
Сяргей Чэмезаў, якога цытуюць расейскія СМІ, заявіў, што Эўразьвяз выдасьць свае сэртыфікаты для самалёта МС-21 толькі на пачатку 2021 году пры ўмове, што Эўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бясьпецы пацьвердзіць вынікі выпрабаваньняў машыны, праведзеных у Расеі.
Самалёт Іркут МС-21 меў канкураваць з машынамі вытворчасьці эўрапейскіх і амэрыканскіх канцэрнаў. Вытворца называе яго „самалётам будучыні”, які будзе заваюе замежныя рынкі.
У гэтым сумняюцца нават расейскія экспэрты.
аз

Расея можа мець праблемы з экспартам пасажырскіх самалётаў МС-21. Паводле кіраўніка канцэрну „Ростэх” Сяргея Чэмезава, Расейскае авіяцыйнае агенцтва яшчэ не атрымала ад Эўразьвязу й Злучаных Штатаў Амэрыкі сэртыфікатаў для свайго самалёта Іркут МС-21.

Вытворца машыны ўжо ў 2010 годзе заключыў першыя кантракты. Пастаўкі павінны былі пачацца ў 2018 годзе, але з-за адсутнасьці адпаведных сэртыфікатаў сэрыйная вытворчасьць самалётаў была адтэрмінаваная да 2019 году.

Сяргей Чэмезаў, якога цытуюць расейскія СМІ, заявіў, што Эўразьвяз выдасьць свае сэртыфікаты для самалёта МС-21 толькі на пачатку 2021 году пры ўмове, што Эўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бясьпецы пацьвердзіць вынікі выпрабаваньняў машыны, праведзеных у Расеі.

Самалёт Іркут МС-21 меў канкураваць з машынамі вытворчасьці эўрапейскіх і амэрыканскіх канцэрнаў. Вытворца называе яго „самалётам будучыні”, які заваюе замежныя рынкі.

У гэтым сумняюцца нават расейскія экспэрты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт