Logo Polskiego Radia
Print

Польская выстава “Скарбы вякоў” працуе ў Атэнах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.12.2018 08:09
Выстава арганізаваная ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя дыпляматычных стасункаў паміж Польшчай і Грэцыяй.
Атэны.Атэны.Photo: WeeFee_Photography/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Бізантыйскім і хрысьціянскім музэі ў Атэнах адчынілася польская выстава “Скарбы вякоў”. Прэзэнтаваныя на іх біжутэрыя і элемэнты вопраткі паходзяць з калекцыі Дзяржаўнага археалягічнага музэю ў Варшаве. Выстава арганізаваная ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя дыпляматычных стасункаў паміж Польшчай і Грэцыяй.
Дырэктар музэю Войцех Бжэзіньскі расказвае, што на экспазыцыі можна пабачыць найпрыгажэйшыя артэфакты з калекцыі музэю. “Гэта самыя каштоўныя ўпрыгожаньні зробленыя з срэбра, бронзы, шкла, а таксама з золата, якія прэзэнтуюць культуру славян ад VII да XIII стагодзьдзя нашай эры”, - падкрэсьліў дырэктар.
“Мы хацелі даць магчымасьць атэнскай публічнасьці паглядзець сярэднявечную біжутэрыю, якая адрозьніваецца ад нашай, але зьяўляецца вельмі цікавай і паказвае багацьце такога тыпу прадметаў у Польшчы ў сярэднявеччы”, - сказала Катэрына Дэляпорта, дырэктар атэнскага музэю.
Польская экспазыцыя выстаўленая ў самым цэнтры Атэнаў. “Гэта найлепшы магчымы пачатак культурніцкіх імпрэз, арганізаваных у Атэнах, для ўшанаваньня важнай гістарычнай гадавіна польска-грэцкага сяброўства”, - адзначае віцэ-міністар замежных спраў Грэцыя Маркас Балярыс.
Выстава будзе працаваць да 13 студзеня 2019 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт