Logo Polskiego Radia
Print

Пад заваламі ў Магнітагорску знайшлі жывое немаўля

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.01.2019 18:05
Стан дзіцяці цяжкі. Ратаўнікі кажуць пра цуд.
PAP/EPA/EMERGENCY SITUATIONS MINISTRY HANDOUT

Пад заваламі ў Магнітагорску знайшлі жывое немаўля
Жывое 10-месячнае немаўля ўдалося знайсьці пад заваламі жылога дома ў Магнітагорску ў Чалябінскай вобласьці Расеі. Стан дзіцяці цяжкі. Ратаўнікі кажуць пра цуд. Хлопчык Ваня знаходзіцца ў рэанімацыі. Паводле расейскіх СМІ, выжыла таксама мама хлопчыка і яе другое дзіця.
Выбух газу і абвал жылога шматпавярховага дома ў Магнітагорску адбыўся ў панядзелак раніцай. Пад заваламі надалей можа знаходзіцца больш за 30 чалавек, ёсьць восем сьмяротных ахвяр.
Выратавальная акцыя ўскладненая па прычыне нізкай тэмпэратуры, якая ноччу сягае мінус 27 градусаў, і нестабільнай канструкцыі будынку. На месцы працуе 1,3 тысячы чалавек. Шанцы на тое, што нехта выжыў у такой тэмпэратуры амаль нулявыя. Выратаваны хлопчык выжыў дзякуючы таму, што быў у ложачку і быў цёпла захутаны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт