Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі затрымалі амэрыканца па падазрэньні ў шпіянажы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2019 13:11
Сям’я затрыманага Пола Уілана запэўнівае, што ён невінаваты.
У Расеі затрымалі амэрыканца па падазрэньні ў шпіянажы.У Расеі затрымалі амэрыканца па падазрэньні ў шпіянажы. PAP/EPA/WHELAN FAMILY / HANDOUT

У Расеі затрымалі амэрыканца па падазрэньні ў шпіянажы
Сям’я затрыманага Пола Уілана запэўнівае, што ён невінаваты.
Сям'я грамадзяніна ЗША, які быў затрыманы ў Расеі па абвінавачваньні ў шпіянажы, запэўнівае, што ён невінаваты. 48-гадовы былы жаўнер марской пяхоты Пол Уілан (Paul Whelan) быў арыштаваны ў пятніцу ў Маскве.
Паводле Фэдэральнай службы бясьпекі РФ, амэрыканец быў затрыманы падчас „выконваньня шпіёнскай апэрацыі”. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Сям’я затрыманага мужчыны паясьняе, што ён прыляцеў у Маскву на вясельле свайго сябра з арміі, які вырашыў жаніцца з расейкай.
Пол Уілан працаваў для кампаніі, якая пастаўляе аўтазапчасткі для многіх краін па ўсім сьвеце. Ён займаўся пытаньнямі бясьпекі і ў сувязі з гэтым шмат падарожнічаў. У апошнія гады неаднаразова наведваў Расею.
Аб затрыманьні грамадзяніна ЗША Масква афіцыйна паведаміла Дзярждэпартамэнту ЗША, які цяпер чакае дазволу на сустрэчу зь ім.
аз

Сям'я грамадзяніна ЗША, які быў затрыманы ў Расеі па абвінавачваньні ў шпіянажы, запэўнівае, што ён невінаваты. 48-гадовы былы жаўнер марской пяхоты Пол Уілан (Paul Whelan) быў арыштаваны ў пятніцу ў Маскве.

Паводле Фэдэральнай службы бясьпекі РФ, амэрыканец быў затрыманы падчас „удзелу шпіёнскай апэрацыі”. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Сям’я затрыманага мужчыны паясьняе, што ён прыляцеў у Маскву на вясельле свайго сябра з арміі, які вырашыў жаніцца з расейкай.

Пол Уілан працаваў для кампаніі, якая пастаўляе аўтазапчасткі для многіх краін па ўсім сьвеце. Ён займаўся пытаньнямі бясьпекі і ў сувязі з гэтым шмат падарожнічаў. У апошнія гады неаднаразова наведваў Расею.

Аб затрыманьні грамадзяніна ЗША Масква афіцыйна паведаміла Дзярждэпартамэнту ЗША, які цяпер чакае дазволу на сустрэчу зь ім.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт