Logo Polskiego Radia
Print

Данбас: сэпаратысты парушаюць перамір’е на сьвяты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2019 17:12
Нагадаем, спыненьне агню мела дзейнічаць з 29 сьнежня мінулага году.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

Данбас: сэпаратысты парушаюць перамір’е на сьвяты
Нагадаем, спыненьне агню мела дзейнічаць з 29 сьнежня мінулага году.
Сэпаратысты парушаюць сьвяточнае пагадненьне аб спыненьні агню ў Данбасе. Пра гэта паведамляюць украінскія вайскоўцы. У выніку артабстрэлу баевікоў, які адбыўся цягам апошніх сутак, украінская армія панесла страты ў асабовым складзе.
Нагадаем, спыненьне агню мела дзейнічаць з 29 сьнежня мінулага году.
Паводле ўкраінскіх дзяржаў сіл, цягам апошніх сутак прарасейскія сэпаратысты тройчы парушылі рэжым спыненьня агню. У выніку быў забіты адзін украінскі вайсковец, а два іншыя атрымалі раненьні. Прарасейскія сэпаратысты атакавалі з мінамётаў, гранатамётаў і стралковай зброі. Украінскія жаўнеры ў адказ таксама адкрылі агонь.
Гэта чарговае парушэньне рэжыму спыненьня агню, які ўступіў у сілу з 29 сьнежня ў сувязі са сьвяточным пэрыядам. Пра заключэньне пагадненьня аб спыненьні агню бакі канфлікту дамовіліся падчас сустрэчы трохбаковы кантактнай групы ў Менску.
аз

Сэпаратысты парушаюць сьвяточнае пагадненьне аб спыненьні агню ў Данбасе. Пра гэта паведамляюць украінскія вайскоўцы. У выніку артабстрэлу баевікоў, які адбыўся цягам апошніх сутак, украінская армія панесла страты ў асабовым складзе.

Нагадаем, спыненьне агню мела дзейнічаць з 29 сьнежня мінулага году.
Паводле ўкраінскіх дзяржаўных сіл, цягам апошніх сутак прарасейскія сэпаратысты тройчы парушылі рэжым спыненьня агню. У выніку быў забіты адзін украінскі вайсковец, а два іншыя атрымалі раненьні. Прарасейскія сэпаратысты атакавалі з мінамётаў, гранатамётаў і стралковай зброі. Украінскія жаўнеры ў адказ таксама адкрылі агонь.

Гэта чарговае парушэньне рэжыму спыненьня агню, які ўступіў у сілу з 29 сьнежня ў сувязі са сьвяточным пэрыядам. Пра заключэньне пагадненьня аб спыненьні агню бакі канфлікту дамовіліся падчас сустрэчы трохбаковaй кантактнай групы ў Менску.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт