Logo Polskiego Radia
Print

Ля берагоў Турцыі патанула судна, ёсьць ахвяры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2019 15:18
Турэцкія СМІ паведамляюць, што падчас затапленьня судна раскалолася на дзьве часткі.
«Волга-Балт» – сухагрузнае судна кляса «рака-мора»«Волга-Балт» – сухагрузнае судна кляса «рака-мора»youtube.com/screen

Ля берагоў Турцыі патанула судна, ёсьць ахвяры
Па меншай меры два чалавекі загінулі пры крушэньні сухагруза «Волга-Балт-214» ля ўзьбярэжжа Турцыі ў Чорным моры. На борце ў момант караблекрушэньня знаходзіліся 13 маракоў – грамадзян Расеі, Украіны й Азэрбайджана. Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, семярым членам каманды ўдалося выратавацца, чацьвёра маракоў прапалі бязь вестак.
Судна пад сьцягам Панамы перавозіла вугаль у турэцкі Самсун з расейскага порту Азоў.
Турэцкія ўлады праводзяць пошукава-выратавальную апэрацыю ля чарнаморскіх берагоў правінцыі Самсун. Паводле агенцтва друку «Анадолу», падчас затапленьня судна раскалолася на дзьве часткі.
У сьнежні 2012 года ў гэтым жа раёне Чорнага мора патанула расейскае судна «Волга-Балт-199», якое таксама ішло з грузам вугалю.
«Волга-Балт» – гэта сухагрузныя судны кляса «рака-мора», прызначаныя для перавозкі масавых грузаў (вугаль, руда, збожжа, шчэбень і т. П.) па буйных унутраных водных артэрыях з выхадам у мора.

Шэсьць чалавек загінула пры крушэньні сухагруза «Волга-Балт-214» ля ўзьбярэжжа Турцыі ў Чорным моры. На борце ў момант караблекрушэньня знаходзіліся 13 маракоў, у тым ліку 11 – грамадзян Украіны. Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, семярым членам каманды ўдалося выратавацца.

Судна пад сьцягам Панамы перавозіла вугаль у турэцкі Самсун з расейскага порту Азоў.

Турэцкія ўлады праводзяць пошукава-выратавальную апэрацыю ля чарнаморскіх берагоў правінцыі Самсун. Паводле агенцтва друку «Анадолу», падчас затапленьня судна раскалолася на дзьве часткі.

У сьнежні 2012 года ў гэтым жа раёне Чорнага мора патанула расейскае судна «Волга-Балт-199», якое таксама ішло з грузам вугалю.

«Волга-Балт» – гэта сухагрузныя судны кляса «рака-мора», прызначаныя для перавозкі масавых грузаў (вугаль, руда, збожжа, шчэбень і т. П.) па буйных унутраных водных артэрыях з выхадам у мора.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт