Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Сусьветнага банку Джым Ён Кім падае ў адстаўку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2019 20:02
Выконваючым абавязкі прэзыдэнта стане генэральны дырэктар арганізацыі Крысталіна Георгіева.
Прэзыдэнт Сусьветнага банку Джым Ён КімПрэзыдэнт Сусьветнага банку Джым Ён КімPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзыдэнт Сусьветнага банку Джым Ён Кім 1 лютага пойдзе ў адстаўку, гаворыцца ў паведамленьні фінансавай установы. Выконваючы абавязкі прэзыдэнта стане генэральны дырэктар арганізацыі Крысталіна Георгіева.
Джым Ён Кім заняў пасаду кіраўніка Сусьветнага банку 1 ліпеня 2012 году тэрмінам на пяць гадоў. Пазьней савет дырэктараў установы пераабраў яго на на новы тэрмін – да 2022 года.
Новае месца працы Джым Ён Кіма не паведамляецца. Вядома толькі, што ён далучыцца да кампаніі, якая займаецца інвэставаньнем у інфраструктуру ў краінах, якія разьвіваюцца.

Прэзыдэнт Сусьветнага банку Джым Ён Кім 1 лютага пойдзе ў адстаўку, гаворыцца ў паведамленьні фінансавай установы. Выконваючым абавязкі прэзыдэнта стане генэральны дырэктар арганізацыі Крысталіна Георгіева.

Джым Ён Кім заняў пасаду кіраўніка Сусьветнага банку 1 ліпеня 2012 году тэрмінам на пяць гадоў. Пазьней савет дырэктараў установы пераабраў яго на на новы тэрмін – да 2022 года.

Новае месца працы Джым Ён Кіма не паведамляецца. Вядома толькі, што ён далучыцца да кампаніі, якая займаецца інвэставаньнем у інфраструктуру ў краінах, якія разьвіваюцца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт