Logo Polskiego Radia
Print

У Сырыі актывізаваліся тэрарысты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2019 17:01
На поўдні Дамаску прагрымеў выбух, ёсьць параненыя.
By Christiaan Triebert [CC BY 2.0 (https://creativecommons.org/licenses/by/2.0)], via Wikimedia Commons

Выбух адбыўся ў нядзелю раніцай на поўдні Дамаска, недалёка ад галоўнай магістралі, якая вядзе ў цэнтра горада.

Ёсьць параненыя, паведаміла Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне.

Паводле журналістаў, выбух адбыўся падчас ранішніх гадзін пік, у першы працоўны дзень тыдня ў Сірыі.

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што праваахоўныя органы перакрылі ўсе вуліцы, якія вядуць да месца здарэньня.

Выбухі ў сталіцы Сірыі сталі рэдкасьцю пасьля таго, як у мінулым годзе ўрадавыя войскі адбілі з рук паўстанцаў, кантраляваныя імі раней раёны ды прыгарадаў Дамаска.

За часы вайны, якая цягнецца ў Сырыі з 2011 года ад падобных тэрарыстычных актаў у Дамаску загінулі сотні людзей, паведаміла Associated Press.

Сірыйскі ўзброены канфлікт прывёў да гібелі каля 500 тысяч чалавек, больш за палову даваеннага насельніцтва краіны вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

Армія прэзыдэнта Сірыі Башара аль-Асад з дапамогай Ірана і Расеі ўзяла пад кантроль пераважную большасьць тэрыторыі краіны.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт