Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына і Францыя падпісалі новы дагавор аб пашырэньні супрацы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 14:09
У ім прадугледжана паглыбленьне каапэрацыі ў замежнай палітыцы, абароне, бясьпецы і разьвіцьці.
PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL

Нямеччына і Францыя падпісалі новы дагавор аб пашырэньні супрацы
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падпісалі ў нямецкім Аахэне новую дамову аб супрацы паміж дзьвюма краінамі. У ім прадугледжана паглыбленьне каапэрацыі ў замежнай палітыцы, абароне, бясьпецы і разьвіцьці, а адначасова ўзмацненьне здольнасьці Эўропы да самастойнай дзейнасьці.
Новы дакумэнт падпісаны 22 студзеня, дакладна ў 56 гадавіну падпісаньня прэзыдэнтам Францыі Шарлем дэ Голем і канцлерам Нямеччыны Конрадам Адэнаўэрам Элізэйскага дагавору. Сымбалічным таксама зьяўляецца месца сустрэчы. Аахэн знаходзіцца ля самой мяжы з Францыяй, у мінулым гэта сядзіба караля франкаў, Карла Вялікага, а пазьней горад пэўны час уваходзіў у склад Францыі.
Элізейская дамова заканчвала шматвяковае спаборніцтва, а часамі варожасьць паміж Францыяй і Нямеччынай. Яна стала пачаткам іх дзейнасьці на карысьць эўрапейскай інтэграцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт