Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі комік Уладзімір Зяленскі ўзначальвае прэзыдэнцкі рэйтынг

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.02.2019 15:24
На другім месцы – цяперашні кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка, а за ім палітык Юлія Цімашэнка.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі комік Уладзімір Зяленскі ўзначальвае прэзыдэнцкі рэйтынг
Шоўмэн Уладзімір Зяленскі лідзіруе сярод кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. На другім месцы – цяперашні кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка, а за ім палітык Юлія Цімашэнка.
Апытаньне правялі Цэнтар сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў «Соцыс», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Цэнтар Разумкова. Паводле дасьледаваньня, 50,9% апытаных пойдуць на выбары.
Сярод тых, хто будзе галасаваць і ўжо вызначыўся з выбарам, 23% падтрымліваюць актора Ўладзіміра Зяленскага. За дзеючага прэзыдэнта Пятра Парашэнку прагаласавалі б 16,4% выбаршчыкаў, а за былога прэм'ер-міністра Ўкраіны і лідара партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку – 15,7%. На чацьвёртым месцы – прадстаўнік «Апазыцыйнай плятформы – За жыцьцё» Юры Бойка (9,3%). За ім ідуць лідар партыі «Грамадзянскай пазыцыі» Анатоль Грыцэнка (8,1%) і кіраўнік Радыкальнай партыі Алег Ляшко (6,7%).
Пры гэтым 20,5% рэспандэнтаў лічаць, што на выбарах пераможа Пётр Парашэнка, 19,9% – Юлія Цімашэнка, а ў перамогу Ўладзіміра Зяленскі вераць толькі 10,8% апытаных.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт