Logo Polskiego Radia
Print

Нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў ЭЗ прайшла ў Бухарэсьце

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.02.2019 14:10
На палях сустрэчы міністар замежных спраў Польшчы правёў перамовы з першым віцэ-прэм’ерам, міністрам замежных спраў Косава Бэхджэтам Пацолі.
Кіраўнікі эўрапейскіх МЗСКіраўнікі эўрапейскіх МЗСPAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў ЭЗ прайшла ў Бухарэсьце
Галоўнай тэмай другога дня сустрэчы дыпляматаў стала супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Кітаем. Міністры замежных спраў краінаў-чальцоў Эўрапейскага Зьвязу працягнулі дыскусію на тэму будучыні Заходніх Балканаў.
Падчас дыскусіі міністраў, кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч выказаўся за працяг стасункаў зь Кітаем, паводле стратэгіі ЭЗ па гэтым пытаньні, выпрацаванай у 2016 годзе. То-бок, эўрапейска-кітайскія стасункі павінны быць практычнымі, прагматычнымі, павіны грунтавацца на ўзаемнай пашане дасягнутых дамоўленасьцей.
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў эўрапейскіх МЗС, у фарманце Gymnich meeting, праходзіць кожныя шэсьць месяцаў. На сустрэчу ў Бухарэсьце былі запрошаныя шэфы дыпляматый тых краін, якія зьяўляюцца кандыдатамі на ўваходжаньне ў Эўрапейскі Зьвяз.
Падчас візытў у Бухарэсьце польскі міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч даў інтэрвію румынскаму фінансаваму выданьню «Ziarul Financiar» і румынскаму тэлебачаньню.
На палях сустрэчы Яцэк Чапутовіч таксама правёў перамовы з першым віцэ-прэм’ерам, міністрам замежных спраў Косава Бэхджэт Пацолі. Галоўнай тэмай перамоваў былі стасункі Косава з Сэрбіяй і пэрспэктывы супрацоўніцтва зь ЭЗ.

Галоўнай тэмай другога дня сустрэчы дыпляматаў стала супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Кітаем. Міністры замежных спраў краінаў-чальцоў Эўрапейскага Зьвязу працягнулі дыскусію на тэму будучыні Заходніх Балканаў.

Падчас дыскусіі міністраў, кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч выказаўся за працяг стасункаў зь Кітаем, паводле стратэгіі ЭЗ па гэтым пытаньні, выпрацаванай у 2016 годзе. То-бок, эўрапейска-кітайскія стасункі павінны быць практычнымі, прагматычнымі, павіны грунтавацца на ўзаемнай пашане дасягнутых дамоўленасьцей.

Нефармальная сустрэча кіраўнікоў эўрапейскіх МЗС, у фарманце Gymnich meeting, праходзіць кожныя шэсьць месяцаў. На сустрэчу ў Бухарэсьце былі запрошаныя шэфы дыпляматый тых краін, якія зьяўляюцца кандыдатамі на ўваходжаньне ў Эўрапейскі Зьвяз.

Падчас візытў у Бухарэст польскі міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч даў інтэрвію румынскаму фінансаваму выданьню «Ziarul Financiar» і румынскаму тэлебачаньню. На палях сустрэчы Яцэк Чапутовіч таксама правёў перамовы з першым віцэ-прэм’ерам, міністрам замежных спраў Косава Бэхджэтам Пацолі. Галоўнай тэмай перамоваў былі стасункі Косава з Сэрбіяй і пэрспэктывы супрацоўніцтва зь ЭЗ.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт