Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі прэзыдэнт перамог у спрэчцы аб паклёпе з BBC

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 13:23
ВВС распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што асяродзьдзе Парашэнкі давала хабар за сустрэчу з амэрыканскім прэзыдэнтам.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі прэзыдэнт перамог у спрэчцы з BBC
Пётр Парашэнка абскардзіў паведамленьне BBC, што былы асабісты адвакат прэзыдэнта ЗША Майкл Коэн атрымаў прынамсі 400 тысяч даляраў за арганізацыю перамоваў з прыбліжанымі прэзыдэнта Ўкраіны. Гэта сьведчыла б аб тым, што Пётр Парашэнка замешаны ў сур’ёзную карупцыйную справу.
Адвакаты Прашэнкі пераконвалі, што BBC ня мае ніводных доказаў, што людзі Парашэнкі вялі нейкія сакрэтныя перамовы, ці перадавалі грошы за сустрэчы з Трампам.
У вынесеным рашэньні судзьдзя сьцьвердзіў, што «спосаб паказаньня доказаў зьяўляецца вельмі аднабаковым», і што звычайны глядач ці чытач ня знойдзе падставы, каб не падазраваць прэзыдэнта Ўкраіны ў карупцыі.
У траўні адміністрацыя ўкраінскага прэзыдэнта заявіла, што інфармацыя BBC зьяўляецца хлусьнёй, а візыт Пятра Парашэнкі ў Белым доме рыхтавалі афіцыйныя дыпляматычныя каналы, у тым ліку амбасада Ўкраіны ў Вашынгтоне. BBC не апублікавала прабачэньня за свой матэрыял, таксама не паведаміла, што ён скажае праўду.

Пётр Парашэнка абскардзіў паведамленьне BBC, што былы асабісты адвакат прэзыдэнта ЗША Майкл Коэн атрымаў прынамсі 400 тысяч даляраў за арганізацыю перамоваў з прыбліжанымі прэзыдэнта Ўкраіны. Гэта сьведчыла б аб тым, што Пётр Парашэнка замешаны ў сур’ёзную карупцыйную справу.

Адвакаты Прашэнкі пераконвалі: BBC ня мае ніводных доказаў, што людзі Парашэнкі вялі нейкія сакрэтныя перамовы, ці перадавалі грошы за сустрэчы з Трампам.

У вынесеным рашэньні судзьдзя сьцьвердзіў, што «спосаб паказаньня доказаў зьяўляецца вельмі аднабаковым», і што звычайны глядач ці чытач ня знойдзе падставы, каб не падазраваць прэзыдэнта Ўкраіны ў карупцыі.

У траўні адміністрацыя ўкраінскага прэзыдэнта заявіла, што інфармацыя BBC зьяўляецца хлусьнёй, а візыт Пятра Парашэнкі ў Белым доме рыхтавалі афіцыйныя дыпляматычныя каналы, у тым ліку амбасада Ўкраіны ў Вашынгтоне. BBC не апублікавала прабачэньня за свой матэрыял, таксама не паведаміла, што ён скажае праўду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт