Logo Polskiego Radia
Print

Скандал разгарэўся вакол бэльгійскай контрвыведкі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.02.2019 12:35
Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што за працай эўрапейскіх чыноўнікаў у Брусэлю сочыць як мінімум 250 кітайскіх ды 200 расейскіх шпіёнаў.
БрусэльБрусэльpixabay.com/Public Domain/CC0

Скандал разгарэўся вакол бэльгійскай контрвыведкі, піша Dziennik Gazeta Prawna.
Шэф бэльгійскай контрвыведкі Клемэнт Вандэнборэ быў адхілены ад пасады, ён падазраецца ў сувязях з сэрбскімі ды расейскімі спэцслужбамі. Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што за працай эўрапейскіх чыноўнікаў у Брусэлю сочыць як мінімум 250 кітайскіх ды 200 расейскіх шпіёнаў.
Вандэнборэ працаваў на бэльгійскія спэцслужбы больш за 40 гадоў. Бэльгійскае выданьне De Morgen паведамляе, што ўжо са студзеня Вандэнборэ быў пазбаўлены доступу ва ўласны кабінэт. Ён падазраецца ў тым, што падчас адной з апэрацый у 2016 годзе, зьвязаных зь міграцыйным крызісам, перадаў таемныя дакумэнты сэрбцы, а тая далей расейскім куратарам. Магчыма Вандэнборэ таксама зьнішчаў дакумэнты. Зараз гэтай справай займаецца бэльгійская фэдэральная пракуратура, а таксама ўнутраная сьледчая камісія.
Кіраўнік аўстрыйскага Фэдэральнага бюро абароны канстытуцыі й барацьбы з тэрарызмам Петэр Грындлінг сьцьвярджае, што апошнім часам Брусэль замяніў Вену - цяперака ў Брусэлю назіраецца найвялікшая канцэнтрацыя агентаў замежных спэцслужбаў, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna.

Шэф бэльгійскай контрвыведкі Клемэнт Вандэнборэ быў адхілены ад пасады, ён падазраецца ў сувязях з сэрбскімі ды расейскімі спэцслужбамі. Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што за працай эўрапейскіх чыноўнікаў у Брусэлю сочыць як мінімум 250 кітайскіх ды 200 расейскіх шпіёнаў.

Вандэнборэ працаваў на бэльгійскія спэцслужбы больш за 40 гадоў. Бэльгійскае выданьне De Morgen паведамляе, што ўжо са студзеня Вандэнборэ быў пазбаўлены доступу ва ўласны кабінэт. Ён падазраецца ў тым, што падчас адной з апэрацый у 2016 годзе, зьвязаных зь міграцыйным крызісам, перадаў таемныя дакумэнты сэрбцы, а тая далей расейскім куратарам. Магчыма Вандэнборэ таксама зьнішчаў дакумэнты.

Зараз гэтай справай займаецца бэльгійская фэдэральная пракуратура, а таксама ўнутраная сьледчая камісія.Кіраўнік аўстрыйскага Фэдэральнага бюро абароны канстытуцыі й барацьбы з тэрарызмам Петэр Грындлінг сьцьвярджае, што апошнім часам Брусэль замяніў Вену - цяперака ў Брусэлю назіраецца найвялікшая канцэнтрацыя агентаў замежных спэцслужбаў.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт