Logo Polskiego Radia
Print

Зноў бліжэй гібелі цывілізацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2012 16:59
Гадзіньнік гібелі зямной цывілізацыі паказвае безь пяці дванаццатую.

/

Зямная цывілізацыя на чарговы крок наблізілася да канца. Так лічаць навукоўцы, якія кантралююць гэтак званы Гадзіньнік гібелі.

Гэта сымбалічны гадзіньнік, які адсочвае час да тэарэтычнага канца сьвету, да якога можа спрычыніцца атамны канфлікт. Два гады таму стрэлкі гадзіньніка былі перасунутыя назад на без шасьці дванаццатая, а значыць небяспека ядзернай катастрофы была адтэрмінаваная.

Цяпер сытуацыя пагоршылася ды стрэлкі гадзінніка былі перасунутыя на хвіліну наперад - на 23.55. Так вырашылі экспэрты з выдаванага ў ЗША Бюлетэня атамых навукоўцаў, якія перасоўваюць стрэлкі гадзіньніка. Паводле іх, шматлікія краіны не даюць сабе рады з кантролем распаўсюджаньня ядзернай зброі. Гаворка ня ідзе выключна пра апошнія падзеі ў Іране, але таксама пра сытуацыю з расшчапляльнымі матэрыяламі ў такіх краінах, як ЗША, Кітай, Індыя, Пакістан, Эгіпт і Ізраіль.

Гадзіньнік гібелі быў створаны 63 гады таму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт