Logo Polskiego Radia
Print

NASA будуе сымулятар Вэнэры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2012 07:30
Веды пра Вэнэру могуць дапамагчы прадугледзець будучы клімат Зямлі.

/

Спэцыялісты з Амэрыканскага касьмічнага агенцтва (NASA) хочуць яшчэ ў бягучым годзе завяршыць будаўніцтва сымулятара плянэты Вэнэра. Адмысловая камэра неабходна дзеля правядзеньня дасьледаваньняў перад будучымі місіямі на Вэнэру.

Задача нялёгкая. У сярэдзіне трэнажора трэба стварыць умовы, як на плянэце Вэнэра, то бок тэмпэратуру ў 500 градусаў і ціск у 92 разы большы, чым на Зямлі.

Менавіта таму вокны сымулятара мусяць быць зробленыя з устойлівага на карозію сынтэтычнага сапфіра, а сьценкі камэры зь нержавеючай сталі таўшчынёй у 25 сантымэтраў. Вага ўсяго сымулятара складае 12 тон.

Апошні раз зямны марсаход прызямліўся на Вэнэры 20 гадоў таму, але ён працаваў толькі дзьве гадзіны, паколькі аказалася, што на самай справе прылада не была гатовыя да працы ў настолькі складаных умовах.

„Калі мы хочам вярнуцца й заінвэставаць у гэтую місію 1 мільярд даляраў, то было б добра, каб марсаход працаваў год, а не 127 хвілін”, - тлумачыць адзін зь кіраўнікоў праекта NASA, доктар Роджэр Дайсан.

Паводле словаў спэцыялістаў, калісьці на Вэнэры былі падобныя на зямныя ўмовы. Сёньня атмасфэра - гэта ў 98% вуглякіслы газ, тэмпэратура дасягае сотні градусаў. Экспэрты хочуць даведацца, што прывяло да такой радыкальнай зьмены.

Веды на гэтую тэму могуць дапамагчы прадугледзець будучы клімат Зямлі. Некаторыя нават хочуць, каб шукаць у атмасфэры Вэнэры сьляды жыцьця, іншыя прапануюць накіраваць туды місію чалавека. Сымулятар NASA прыдасца ў якасьці ўступу да ўсіх гэтых праектаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт