Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў памілаваў палітвязьня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2012 16:10
Махнаткін прысуджаны да 2 гадоў 6 месячаў пазбаўленьня волі за ўдзел у антыўрадавай дэманстрацыі ў 2010 годзе.

Два тыдні да канца тэрміну сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў памілаваў адну з асобаў, якую міжнародныя праваабаронцы лічаць палітвязьнем.

У 2010 годзе Сяргей Махнаткін быў прысуджаны Маскоўскім судом да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі за ўдзел у антыўрадавай дэманстрацыі й атацы на міліцыянта.

Падчас працэсу мужчына заяўляў, што не зьяўляецца апазыцыянэрам, на месцы дэманстрацыі апынуўся выпадкова, ды проста выступіў у абарону жанчыны, якую зьбіваў функцыянэр міліцыі.

Прозьвішча Махнаткіна апынулася ў сьпісе палітычных вязьняў, які праваабаронцы перадалі Дзьмітрыю Мядзьведзеву ў лютым. У ім знаходзіцца больш за 30 прозьвішчаў, у тым ліку Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт