Logo Polskiego Radia
Print

Dziennik прадракае канфлікт Колі з братамі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.07.2012 13:06
“Перад Аляксандрам Лукашэнкам вельмі складаная палітычна-выхаваўчая задача” – канстатуе выданьне.

/
“Са мною прыехаў сын Мікалай і гэта сьведчыць аб тым, што ў нас ёсьць каму прыняць эстафэту праз 20-25 гадоў” – казаў падчас візыту ў Вэнэсуэлу Аляксандар Лукашэнка. Dziennik Gazeta Prawna лічыць, што кіраўнік Беларусі пойдзе па сьлядох Паўночнай Карэі й зробіць пасаду прэзыдэнта спадчыннай.

Выданьне нагадвае, што дзеці сатрапаў, якія часьцей за ўсё прымалі пасьля іх пасаду, вучыліся за мяжой. З Колем такі нумар ня пройдзе, лічыць аўтар артыкулу “Апэрацыя дынастыя” і нагадвае, што сярод 60-ці галоўных асобаў у Беларусі няма аніводнага чалавека, які б скончыў унівэрсытэт у Эўропе альбо ЗША.

Другой абавязковай умовай на шляху да кар’еры бацькі зьяўляецца палітычны досьвед. Дзеці дыктатараў здабываюць ягона пасадах чыноўнікаў сярэдняга ўзроўню. Гэта паказваюць і выпадкі Віктара й Дзьмітрыя Лукашэнкаў, кар’ера якіх ідзе па ўзоры вядомых дыктатарскіх дынастыяў: карэйскай, габонскай і гвінэйскай.

“Паводле часткі камэнтатараў, Лукашэнка намагаецца даць Мікалаю тое, чаго ня меў сам – шчасьлівае дзяцінства. Але прэзыдэнт павінен быць уважлівым. Дзеці ўсемагутных самі часта становяцца такімі й самі ж сябе кампрамітуюць” – піша Dziennik і дадае, што старэйшыя сыны пакуль пазбавалі Лукашэнку такога сораму, але яны былі й менш расьпешчаныя, чым Мікалай, які ў 7 год мае ўласны пісталет і прымае разам з бацькам парады.

“Невядома, як старэйшыя сыны адрэагуюць, калі бацька й сапраўды забудзе пра іх прызначаючы свайго наступніка. Перад Аляксандрам Лукашэнкам вельмі складаная палітычна-выхаваўчая задача” – канстатуе выданьне.

Пераклад дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт