Logo Polskiego Radia
Print

Улада баіцца выявіць беларусам маштаб злоўжываньняў у МУС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.03.2013 14:25
GW прыгадвае й іншых высокіх чыноўнікаў МУС (Пякарскі, Куляшоў, Кротаў), якія былі адкліканы, а прычыны адстаўкі грамадзтву не паведамляліся.

Намесьнік старшыні беларускага МУС за кратамі – паведамляе польскаму чытачу GW.
Яўген Полудзень прыгавораны да 3,5 гадоў турмы. Гэта найвышэйшы рангам прадстаўнік сілавых структур, які трапіў за краты пры Лукашэнку. Полудзень прызнаны вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Ён нібыта рэгулярна атрымліваў грошы й дарагія сувэніры ад супрацоўнікаў МУС за карысныя для іх рашэньні.
Акрамя свабоды, суд пазбавіў Полудня дома, кватэры, дзьвюх машын, кампутара і 1 тысячы даляраў. GW ацэньвае, што пакараньне й так невялікае, улічыўшы, што закон прадугледжвае за гэтае злачынства да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Полудзень на пасадзе кіраўніка адзінак міліцыі, адказных за грамадзкі парадак, многія гады асабіста кіраваў дзеяньнямі спэцслужбаў падчас пратэстаў апазыцыі. Для яго была ўласьцівая надзвычайная лаяльнасьць у дачыненьні да Лукашэнкі. У 2010 годзе за жорсткае падаўленьне пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, Полудзень быў унесены ў «чорны сьпіс ЭЗ».
- Яго звалі „Жандарм”, бо быў гатовы выканаць кожны загад, аказваў сабачую рабалепнасьць, - сказаў GW лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Газэта прыгадвае й іншых высокіх чыноўнікаў МУС (Пякарскі, Куляшоў, Кротаў), якія былі адкліканы, а прычыны адстаўкі грамадзтву не паведамляліся. - Гэта сьведчыць пра тое, што ўлада баіцца выявіць гарамадзянам маштаб злоўжываньняў у МУС, - кажа Лябедзька.

Яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт