Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пасадзіць геяў у турму?

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.06.2013 14:32
Сэксуальныя адносіны паміж мужчынамі ў Беларусі могуць скончыцца пакараньнем.


Сэксуальныя адносіны паміж мужчынамі ў Беларусі могуць скончыцца пакараньнем да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, піша сёньня вядомы апазыцыйны сайт „Беларускі Партызан”, а артыкул цытуе інтэрнэт-выданьне газэты „Rzeczpospolita”.

„Беларускі Партызан” спасылаецца на крыніцу ў беларускім парлямэнце, які распрацоўвае адпаведныя зьмены ў Крымінальны кодэкс. Паводле інфармацыі сайту, санкцыі могуць уступіць у сілу праз шэсьць месяцаў.

Гэта было б вяртаньне да практыкі савецкіх часоў, дзе гомасэксуалаў перасьледавалі і каралі, канстатуе „Rzeczpospolita”.

Беларусь усьлед за расейскім прыкладам хоча караць і прапаганду гомасэксуалізму. За гэта, паводле той самай крыніцы, будзе пагражаць штраф або пазбаўленьне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Пакуль што няма афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі. „Беларускі Партызан” камэнтуе, што, імаверна, многія беларускія геі цяпер пачнуць прасіць палітычнага прытулку ў Эўрапейскім Зьвязе або Злучаных Штатах Амэрыкі.

Лукашэнка неаднаразова шакаваў заходнюю грамадзкую думку сваімі заявамі пра гомасэксуалаў. – Лепш быць дыкататарам, чымсьці геем, - скамэнтаваў ён два гады таму абвінавачваньні ў парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, якое прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які не хавае, што ён гей, прыгадвае інтэрнэт-выданьне газэты „Rzeczpospolita”.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт