Logo Polskiego Radia
Print

Кожны чацьвёрты паляк мае псыхічныя расстройствы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.06.2013 12:31
Большасьць ня лечыцца, паколькі мяркуюць, што толькі “шызікі” ходзяць да псыхіатра.

/

Паводле падлікаў спэцыялістаў, амаль 8 млн. палякаў ва ўзросьце ад 18 да 64 гадоў пакутуюць ад псыхічных расстройстваў рознай цяжкасьці – ад галюцынацый па дэпрэсіі й стан беспадстаўнай трывогі. Пра гэта піша тыднёвае выданьне „Newsweek – Polska”. А калі палічыць яшчэ дзяцей ды старыкоў, гэтая лічба можа вырасьці на чарговыя 4 мільёны. “Сытуацыя катастрафічная. Ужо нават кожны чацьвёрты паляк пакутуе ад псыхічных расстройстваў”, - адзначае псыхіатар прафэсар Аляксандар Арашкевіч з Торуні.

Палякі – гэта адна з самых патрабавальных да сябе нацый у Эўропе. Працуюць зашмат, ня могуць задаволіць усе патрабаваньні, ня могуць выспацца. Людзі не адпачываюць, спрабуюць адказаць на ўсё большыя патрабаваньні сучаснага грамадзтва, што выклікае напружаньне й стрэсы. Карпарацыі высысаюць з людзей усе сілы, парываюць тое, што падтрымлівае псыхічнае здароўе – нармальныя кантакты паміж людзьмі. Замест сям’і – калегі з карпарацыі, замест сяброў – знаёмыя на Фэйсбуку. Кожны год у псыхіатрычныя шпіталі пападае 1,5 млн. чалавек. А гэта толькі тыя, хто лечыцца. Большасьць ня лечыцца, паколькі мяркуюць, што толькі “шызікі” ходзяць да псыхіатра.

Людзі думаюць: псыхічна хворы той, хто размаўляе сам з сабою ў трамваі або корпаецца ў сьмецьці. Але гэта ня праўда. Праўда такая, што мы сустракаем на сваім шляху штодзённа тысячы хворых на вуліцы, у касьцёле, у краме. Тысячы выключаных з грамадзтва. Псыхічны крызыс лічыцца нечым сарамлівым. Для большасьці псыхічна хворы здаецца небясьпечным, таму найлепш яго адізаляваць ад грамадзтва. Толькі як ізаляваць адну чацьвёртую насельніцтва? Калі людзі затойваюць свае хвробы, то й дзяржава ня надта хоча імі займацца: у Польшчы напалову менш псыхіатраў, чым у сярэднім па Эўропе.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт