Logo Polskiego Radia
Print

За крытыку ў псіхушку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.10.2013 16:33
Штодзёнка “Gazeta Wyborcza” зацікавілася справай віцебскага лекара.

/

Гэты заўзяты прыхільнік Лукашэнкі нядаўна трапіў на прымусовае спэцлячэньне за крытыку службы аховы здароўя.

45-ці гадовага лекара некалькі апошніх тыдняў лечаць у тым жа шпіталі, дзе ён працаваў. Рашэньне аб скіраваньні яго прымаў суд постфактум на зачыненым паседжаньні ў адсутнасьці абвінавачанага. Той ужо тыдзень знаходзіўся ў лячэбніцы. Туды яго скіравала пракуратура. Псыхіятрычная камісія праз дзень пацьвердзіла гэтае скіраваньне. Свой вэрдыкт камісія грунтавала на сьведчаньнях працоўнікоў шпіталю, скаргах лекара ды фільмах пра будні ўстановы, якія ён разьмяшчаў у інтэрнэце. У гэтых фільмах ён скардзіцца на мясцовых чыноўнікаў, якія рэгулярна крадуць у шпіталях грошы прызначаныя на рамонт ды абсталяваньне. Цяпер за гэта ён праходзіць прымусовы курс лячэньня.

Віцебскаму лекару не заўсёды не падабалася беларуская рэчаіснасьць. У 2001-м годзе ён напісаў ліст у дзяржаўную газэту “Савецкая Белоруссія”, у якім праслаўляў беларускае жыцьцё. Маўляў, ён, як звычайны грамадзянін, не адчувае існаваньня аніякай дыктатуры ў краіне. Праз 12 год сытуацыя кардынальна зьмянілася. Віцебскі лекар стаў ахвяраў карнай псыхіятрыі з інструмэнтарыя таталітарных рэжымаў. Гэта не першы падобны выпадак у Беларусі, раней гэты мэтад выкарыстоўвалі на апазыцыянэрах, цяпер ахвярай можа стаць любы, хто крытыкуе ўладу.

Лекара выпусьцілі са шпіталю толькі таму, што прэса ды праваабарончыя арганізацыі зацікавіліся справай і ўзьнялі вэрхал.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт