Logo Polskiego Radia
Print

Nihil novi. Лукашэнка змагаецца з карупцыяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.10.2013 14:19
Беларусы ўжо прывыклі, што барацьба з карупцыяй носіць палітычны характар.

У выданьні Gazeta Wyborcza загаловак артыкулу, які мог быць у газэце й амаль 20 гадоў таму. “Лукашэнка змагаецца з карупцыяй”. Амаль штодзённа прэс-службы сілавых ведамстваў паведамляюць пра затрыманьне высокапастаўленых чыноўнікаў або бізнэсоўцаў. Адзін з самых важных затрыманых – віцэ-дырэктар канцэрну Белнафтахім. Паводле незалежных СМІ, гаворка ідзе пра Ўладзімера Волкава. Але гэта толькі вярхушка айсбэргу. На пачатку жніўня Лукашэнка выклікаў на нараду кіраўніцтва КДБ, МУС, Сьледчага камітэту й загадаў змагацца з карупцыяй. І цяпер службы напераганкі прадстаўляюць рапарты пра новых арыштаваных.

Аляксандар Лукашэнка здабыў уладу дзякуючы абяцаньню змагацца з карупцыяй. Ён хоча, каб яго лічылі адзіным сумленным палітыкам, а дзякуючы страху трымае пад кантролем дзяржаўны апарат. Беларусы ўжо прывыклі, што барацьба з карупцыяй носіць палітычны характар. Гаворка ідзе пра адказ грамадзтву на пытаньне, каго вінаваціць у пагаршэньні матэрыяльнай сытуацыі. Адказ уладаў гучыць так: за гэтым стаяць карумпаваныя чыноўнкіі, якія, замест таго, каб выконваць даручэньні прэзыдэнта, раскрадаюць грошы.

Незалежныя эканамісты перасьцерагаюць, што цяпер, падобным чынам, як у 2011 годзе, Беларусь стаіць на мяжы эканамічнага зрыву. Падае ўзровень золата-валютнага запасу, балянс замежнага гандлю адмоўны – гэта значыць, што дзяржава выдаткоўвае больш валюты, чым зарабляе. Лукашэнка, які ня раз заяўляў, што няма гаворкі пра дэвальвацыю рубля, у апошнюю пятніцу ўжо яе не выключаў. Лякарствам можа стаць таксама прыватызацыя. Калі эканамічную сытуацыю можа ўратаваць частковая прыватызацыя, то ў палітычнай плоскасьці адказнасьць можна ўскласьці на карумпаваных чыноўнікаў. Гэта старая дзяжурная тэма – адзначае Мечыслаў Грыб, генэрал міліцыі на пэнсіі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт