Logo Polskiego Radia
Print

Ці беларусы змогуць купіць танныя авіябілеты?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2013 19:28
  • авіяцыя.mp3
Зьмяненьні ў законе лябіруюць нацыянальнага манапаліста – авіякампанію «Белавія» - экспэрт.
PAP/Grzegorz Michałowski PAP/Grzegorz Michałowski

У Беларусі ўводзіцца сыстэма lowcost у авіяперавозках. Палата прадстаўнікоў на днях прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў Паветраны кодэкс Беларусі. Аднак гэта не азначае, што беларусы будуць танна лётаць па Эўропе, бо закон зьменены пад беларускія авіяпрадпрыемствы. Пакуль што ў краіне адна авіякампанія – “Белавія”.

У прыватнасьці, папраўкі ўводзяць гэтак званыя незваротныя тарыфы (лаўкост). Гэта дазволіць беларускім авіяцыйным арганізацыям ажыцьцяўляць гнуткую тарыфную палітыку. У прыватнасьці, зьявіцца нізкі цэнавы сэгмэнт.
Акрамя таго, папраўкамі ўводзяцца паняцьці экспэрымэнтальнай авіяцыі, экспэрымэнтальнага паветранага судна, беспілётнага лятальнага апарату й г.д. Таксама палажэньні кодэкса прыводзяцца ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Беларускі эканаміст Міхась Залескі крыху зьдзіўлены прынятымі папраўкамі, беручы пад увагу тое, што беларусы мала езьдзяць, а асноўныя прычыны такога стану рэчаў – невялікія даходы. Экспэрт таксама зазначыў, што зьмяненьні ў законе лябіруюць нацыянальнага манапаліста – авіякампанію «Белавія». Дарэчы, нядаўна кіраўніцтва беларускіх авіяліній заявіла пра пераход на гібрыдную мадэль працы.

размова ў далучаным гукавым файле


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт