Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнэт як электрычнасьць - безь яго нішто не працуе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2013 14:33
Дзьве траціны польскіх падлеткаў амаль „не вылазяць” зь Інтэрнэту.
www.sxc.hu

Польскі падлетак праводзіць у Інтэрнэце ў сярэднім 2,5 гадзін у дзень, але гэты час, на жаль, не адлюстроўваецца ў яго кампэтэнцыях. Хоць 80% няпоўнагодкаў лічаць, што ўмеюць выдатна карыстацца сеткай, шукаць у ёй інфармацыі й наогул карыстацца кампутарам, то гэта не мяняе факту, што ўсе яны маюць сур'ёзныя праблемы з ацэнкай сапраўднасьці атрыманых такім чынам зьвестак або, напрыклад, з правядзеньнем мультымэдыйнай прэзэнтацыі, - паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

Маладое пакаленьне падзяляе дзень на сон, школу й інтэрнэт. Маладыя людзі ня ўстане ўявіць сабе дня бяз музыкі й фільмаў зь інтэрнэту ці сацыяльных сетак. Дарэчы, апошнімі кожны дзень карыстаецца 91% апытаных падлеткаў.

Амаль 9 з 10 зь іх адкрылі свой профіль у Фэйсбуку. Дзьве траціны апытаных прызнаюць, што сацыяльнымі сеткамі карыстаюцца штодзённа. Палова апытаных кожны дзень адпраўляе электронныя лісты й карыстаецца мультымэдыямі. Двое зь пяці - шукаюць у сетцы інфармацыі, а кожны трэці гуляе ў онлайн-гульні.

На жаль, інфарматычныя кампэтэнцыі маладых людзей не знаходзяць адлюстраваньня ў іх інфармацыйных кампэтэнцыях. Толькі чвэрць маладых палякаў выкарыстоўваць праграмы для рэдагаваньня здымкаў. Кожны дзясяты прызнае, што ўмее рэдагаваць музыку й відэа. Толькі 3% умелі адкрыць свой блёг.

На жаль, дарослыя таксама не дапамогуць дзецям у лічбавым сьвеце. Толькі трэць бацькоў выдатна ацэньвае свае веды па карыстаньні кампутарам. Агулам яны рэдка карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Вельмі рэдка таксама могуць дапамагчы сваім дзецям карыстацца інтэрнэтам і новымі тэхналёгіямі, - чытаем у выданьні „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт