Logo Polskiego Radia
Print

Новая халодная вайна - гэта дрэнны сцэнар для Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.03.2014 14:45
Кажа ў размове з „Rzeczpospolita” былы міністар фінансаў і міністар замежных справаў Польшчы, заснавальнік Грамадзянскай плятформы PO Анджэй Аляхоўскі. Размова тычыцца Расеі, Крыму й міжнароднай супольнасьці.

RZ: Пуцін не пераймаецца санкцыямі.

А. Аляхоўскі: Але яны ўжо дзейнічаюць. Былы міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын зьвяртае ўвагу на ўцечку капіталу з Расеі.(...) на тое, што заходнія банкі скарачаюць крэдытаваньне банкаў і інвэстыцый у яго краіне. У сувязі з гэтым Кудрын мяркуе, што сёлета, насуперак прагнозам росту на 2,5%, ВУП у Расеі зусім не павялічыцца.

RZ: Трэба ўводзіць вострыя эканамічныя санкцыі?

А. Аляхоўскі: Калі Расея будзе распальваць канфлікт, санкцыі будуць больш жорсткімі. Але трэба памятаць, што гэта палка з двума канцамі, санкцыі пашкодзяць таксама і нам. І нельга насьміхацца зь кіраўнікоў дзяржаваў па гэтым пытаньні. Гэта не замаруджваньне, але адказны клопат за інтарэсы сваіх грамадзян.

RZ: Да чаго магла б прывесьці халодная вайна?

А. Аляхоўскі: Да росту нестабільнасьці ў сьвеце, да росту напорыстасьці Кітая і вельмі сур’ёзных эканамічных стратаў для Захаду, для Польшчы і для Расеі.

Цэлае інтэрвію з былым міністрам фінансаў і міністрам замежных справаў Польшчы, заснавальнікам Грамадзянскай плятформы PO Анджэям Аляхоўскім на сайце газэты „Rzeczpospolita” www.rp.pl

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт