Logo Polskiego Radia
Print

Пісаў праўду пра галадамор, страціў жыцьцё

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.05.2014 13:00
Гаворка ідзе пра журналіста Гарэта Джонса, гэта гісторыя расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Wikipedia

/

фота - Вікіпэдыя

Адважны журналіст пісаў праўду пра жахлівы голад, якія забіў мільёны ўкраінцаў у 30-ыя гады. Але, замест славы, гэта прынесла яму зьдзекі з боку калегаў, а пазьней сьмерць. Гаворка ідзе пра журналіста з Уэльса Гарэта Джонса, яго гісторыю апісвае выданьне Polska (The Times). Гэта гісторыя расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, маніпуляцыі сродкамі масавай інфармацыі з боку Масквы, а таксама адвагі людзей мэдыяў, якія гатовыя былі рызыкаваць жыцьцём, каб расказаць людзям праўду.

У 1933 годзе агромныя масы людзей ва Ўкраіне паміралі ад голаду ў выніку калектывізацыі, якую загадаў правесьці Сталін. Паводле розных падлікаў, ад голаду загінула нават 7,5 млн украінцаў. Гэта была мэтанакіраваная палітыка савецкіх уладаў, каб задушыць украінскі нацыяналізм. У 30-ыя гады сьвет нічога ня ведаў пра галадамор. Гарэт Джонс, малады журналіст, які працаваў, між іншым для ангельскага “Таймса”, пешкі адправіўся ва Ўкраіну, прайшоў праз многія вёскі і 12 калгасаў. Яго рэпартажы друкавалі шматлікія брытанскія газэты.

Масква была страшна раззлаваная праўдай, якую пісаў Джонс. Іншыя замежныя карэспандэнты, якія знаходзіліся пад агромным прэсінгам савецкіх уладаў, пісалі абвяржэньні. Адзін зь іх пазьней шчыра прызнаўся: “Аблава на Джонса была адной з самых прыкрых задачаў у гэтыя гады жангліраваньня фактамі, каб задаволіць дыктатара. Але мы гэта зрабілі”.

Масква кляйміла Джонса як страшнага лгуна і шпіёна, яму забаранілі вяртацца ў СССР. У 1935 годзе яго забілі бандыты, верагодна, гэта была справа рук нквудыстаў.

Пасьля гэтых падзеяў прайшло шмат дзясяткаў гадоў, але ўся праўда яшчэ ня выяўлена. Для ўкраінцаў барацьба з Масквою – гэта змаганьне за памяць, якое пачалося на старонках прэсы тады, у далёкія 30-ыя.

Polska (The Times)/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт