Logo Polskiego Radia
Print

Прыватныя турмы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.10.2014 16:53
Лёгка ўявіць сабе прыватныя турмы, якія будуць нагадваць больш гатэль, чым турму.

/

Прыватныя турмы – гэта дэградацыя сыстэмы ці шанец на разьвіцьцё? Пад такім загалоўкам выданьне Trybuna піша аб ідэі перанесьці ў Польшчу амэрыканскую сыстэму, у якой існуюць прыватныя турмы.

Прыхільнікі такой формы ўтрыманьня асуджаных адзначаюць, што гэта дасьць магчымасьць панізіць кошты. Утрыманьне вязьня ў дзяржаўнай турме каштуе каля 2,6 тыс. у месяц. Кампанія AMG Finanse, якая гатова адкрыць прыватную турму, прапануе ня толькі ніжэйшую цану, але таксама больш высокую якасьць. Патэнцыял рынку вялікі. Большасьць камэр занятая, а каля 30 тыс. асуджаных чакае месца ў турме, - мяркуюць прадстаўнікі фірмы.

Але ёсьць некалькі пытаньняў, як такія турмы могуць функцыянаваць. Ці нармальная сытуацыя, калі ў прыватнай турме асуджаныя сядзяць па дзяржаўным прысудзе? Хто ў такім месцы будзе на самой справе ўладарыць? Вельмі лёгка ўявіць прыватныя турмы, якія будуць нагадваць больш гатэль, чым турму. Для заснавальніка такой турмы самае важнае – даход, а не іншыя крытэры.

У ЗША праваабаронцы папярэджваюць, што сыстэма прыватных турмаў стварае шырокія магчымасьці перавышэньня паўнамоцтваў. Яны зьвяртаюць увагу на праблему бясьпекі – прыватныя турмы з мэтаю паніжэньня коштаў працаўладкоўваюць ахоўнікаў, якія ня могуць справіцца зь вязьнямі.

І апошняе пытаньне – калі прыватным чынам можна зрабіць танна, то чаму нельга зрабіць танна на дзяржаўнай аснове? Таму, што не хочам, ці таму, што не можам?

Trybuna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт