Logo Polskiego Radia
Print

Стадыён-хамелеон

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.10.2014 12:50
Нацыянальны стадыён у Варшаве пачне прыносіць даход раней, чым ангельскі Уэмблі.

Басэйн, пустыня, футбольнае поле, музычная сцэна, на якой выступаюць сусьветныя зоркі эстрады. Нацыянальны стадыён у Варшаве можа стаць кожным з гэтых аб’ектаў. Пра стадыён-хамелеон піша Rzeczpospolita.

Стадыён працуе крыху больш за два гады, а яго абароты хутка растуць. У першай палове гэтага году яны былі вышэйшыя на 123%, чым годам раней. Гэты год яшчэ закончыцца невялікай стратай, але будучы павінен ужо прынесьці даход. Гэта лепш, чым ангельскі стадыён Уэмблі, які пачаў прыносіць даход толькі празь сем гадоў пасьля збудаваньня.

На гэты год на стадыёне заплянавана аж 25 мерапрыемстваў. Самыя цікавыя – напрыклад міжнародныя спаборніцтвы па віндсёрфінгу, калі футбольнае поле стала басэйнам з 3-мя мільёнамі літраў вады. А перад намі акцыя “каток”, у рамках якой на стадыёне можна будзе катацца на каньках па ільду. Паставяць таксама ice bistro і ледзяную горку, па якой можна будзе зьяжджаць на пантонах.

За гэты год плянуецца правесьці таксама 350 розных бізнэс-падзеяў на Нацыянальным стадыёне. Адной з самых важных быў кангрэс старшыняў цэнтральных банкаў з усяго сьвету, на які прыехала 2,5 тыс. гасьцей.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт