Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскі калідор Эўропы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.12.2014 14:00
Пэкін пачынае чарговую хвалю экспансіі ў Эўропу.
Chinese Premier Li Keqiang (L) and Serbia's Prime minister Aleksandar Vucic (R) following the opening session of the third CEE-China meeting in Belgrade, Serbia, 15.12.2014. Photo: PAP/EPA/ANDREJ CUKICChinese Premier Li Keqiang (L) and Serbia's Prime minister Aleksandar Vucic (R) following the opening session of the third CEE-China meeting in Belgrade, Serbia, 15.12.2014. Photo: PAP/EPA/ANDREJ CUKIC

Яе эпіцэнтрам стануць Балканы. Тэму асьвятляе штодзёнка „Rzeczpospolita”.

Балканскія краіны маюць сур'ёзныя праблемы з эканомікай. Здаецца, што яны найшлі для сябе збаўцу, піша польскае выданьне. На ратунак Балканам сьпяшаецца Пэкін. Кітай прапануе інвэстыцыі зьнішчанаму крызысам рэгіёну. Платай за гэта стане лягчэйшая экспансія ў Эўропу.

На гэтым тыдні кітайскі прэм'ер наведаў Бялград. Пэкін прафінансуе будаўніцтва ультрасучаснай хуткай чыгункі з сэрбскай сталіцы ў Будапэшт. Яна стане часткай калідора, па якім кітайскі экспарт у прысьпешаным тэмпе пойдзе ў Эўропу. „Калідор” пачынаецца ў грэцкім Пірос, дзе кітайскі арматар атрымаў порт у карыстаньне на 35 гадоў. Гэтая інвэстыцыя стала пачаткам рэалізацыі палітыкі „ўсходняга прарыву” — пашырэньня эканамічных кантактаў з ЭЗ.

Наступнай у пляне інвэстыцый стала Сэрбія ды Вугоршчына. Пэкін прапануе мільярдныя інвэстыцыі балканскім сталіцам.

Для папулярызацыі сваіх прапаноў Кітай зладзіў у Бялградзе эканамічны фору з удзелам 16 краінаў рэгіёну. Пэкін прапануе пляны рэгіянальных інвэстыцый у энэргетыку ды інфраструктуру на суму каля 10 мільярдаў эўра.

Пры ўмове рэалізацыі гэтага пляну, Балканы ператворацца ў кітайскую браму ў Эўропу, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт