Logo Polskiego Radia
Print

Э. Копач: Прэм'ерамі не нараджаюцца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.02.2015 13:27
Настойваньне на сваім кожнаю цаною ня мае сэнсу.

Gazeta Wyborcza друкуе вялікае інтэрвію з польскім прэм’ер-міністрам Эвай Копач. Закранаецца шмат аспэктаў як польскага, так і міжнароднага жыцьця. Пакуль што невядома, чым закончыцца сустрэча ў Менску, прысьвечаная Ўкраіне, але пра як вынікі пойдзе гаворка ў чацьвер на паседжаньнi Эўрапейскай рады. Гэтыя перамовы павінны перш за ўсё закончыць кровапраліцьце, але таксама пацьвердзіць поўную незалежнасьць Украіны – адзначае Копач.

Добра, ці дрэнна, што няма прадстаўнікоў Польшчы ў Менску? Палякі дапамагаюць Украіне, колькі могуць. Да нашага меркаваньня прыслухоўваюцца ў Зьвязе, а менавіта там прымаюцца самыя важныя рашэньні. Але ў нас ёсьць таксама ўласны плян, як дапамагчы Ўкраіне – адказвае прэм’ер-міністар.

Навошта міністар замежных справаў Гжэгаж Схэтына раздражняе расейцаў сваімі словамі пра тое, што канцлягер у Асьвенцыме вызвалялі ўкарінцы, а не Чырвоная армія, што замест Масквы, гадавіну перамогі можна сьвяткаваць у Бэрліне або Лёндане? Міністар Схэтына не хацеў дражніць Расею. Яго выказваньне ўпісваецца ў гістарычную палітыку, прапанову прэзыдэнта, каб адзначаць заканчэньне вайны на Вэстэрплятэ. І ніхто з прадстаўнікоў польскіх уладаў не паедзе ў Маскву на 9 траўня.

Журналісты пыталі таксама прэм’ерa пра ўнутрыпольскія праблемы, напрыклад, страйкі шахцёраў, сялянаў, лекараў, навошта яна саступае пратэстуючым. У адказ Копач гаворыць, што яна не ідзе на саступкі. Дыялёг і кампраміс у правільнай справе – гэта доказ добрай волі, розуму і палітычнага інстынкту. Настойваньне на сваім кожнаю цаною ня мае сэнсу, калі гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч працоўных месцаў – гаворыць Эва Копач у выданьні Gazeta Wyborcza.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт