Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль сочыць за зьменамі ў польскай арміі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2015 16:43
Польскі ўрад падтрымаў жаданьне купіць тамагаўкі ў ЗША. Хутчэй за ўсё гаворка ідзецца пра 24 ракеты.
Photo: WIkimedia CommonsPhoto: WIkimedia Commons

Шмат увагі польскім плянам адносна ўзбраеньняў прысьвячаюць расейскія СМІ. Партал «Russia Today» паведамляў, што праграму мадэрнізацыі польскай арміі Варшава зацьвердзіла на пачатку канфлікту ва Ўкраіне. – З-за гэтага Польшча энэргічна мадэрнізуе сваю армію, з націскам на ўзбраеньне, якое можа быць выкарыстана дзеля першага ўдару, – камэнтуе партал і дадае, што Польшча намерваецца таксама купіць ракеты паветра-зямля тыпу JASSM для зьнішчальнікаў F-16. „Russia Today” піша, што тамагаўкі можна выкарыстаць для перамяшчэньня ядзернай зброі, забываючы аднак, што гэтага віду ракеты ЗША вывелі з ваеннага флёту ў 2013 і такім чынам завяршылі працэс вываду нестратэгічнай ядзернай зброі з амэрыканскай арміі.

Калі амэрыканцы прадаюць Польшчы тамагаўкі, то польская армія будзе адзіным, акрамя Вялікабрытаніі, уладальнікам гэтых ракет. Тэрмін пастаўкі - да 2022 году.

яс/Dziennik. Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт