Logo Polskiego Radia
Print

Хуткая змагаецца з жартаўнікамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2015 13:32
У Лодзі аб'явілі вайну асобам, якія выклікаюць выратавальнікаў беспадстаўна.

/

Станцыя хуткай дапамогі ў Лодзі аб’яўляе вайну жартаўнікам, якія выклікаюць карэтку хуткай без важнай прычыны. Аб гэтым паведамляе Gazeta Wyborcza. Машыны выяжджаюць па выкліках каля 400 разоў у дзень. У параўнаньні з іншымі гарадамі Польшчы ў Лодзі назіраецца найбольш выездаў на аднаго жыхара. Але бальшыня выклікаў ня мае мэдычнага абгрунтаваньня. Дыспетчары могуць гадзінамі расказваць пра такія выпадкі. Напрыклад, звоніць жанчына, кажа, што яе муж перастаў гаварыць і вылупіў вочы. Калі хуткая на сыгнале прыяжджае, аказваецца, што жонка пасварылася з мужам, і яму на злосьць выклікала выратавальную каманду.

Часта лекараў выклікаюць да людзей, якія ляжаць на газонах або лаўках. Той, хто звоніць, нават не правярае, ці гэты “цяжка хворы” чалавек проста не напіўся. Здараецца, што пакуль машына едзе, “хворы” прачынаецца і адыходзіць.

Выратавальныя каманды займаюцца ратаваньнем людзей, а не лячэньнем. Яны не павінны прыяжджаць да хворых з тэмпературай, калі іх жыцьцю нічога не пагражае. Карэта павінна прыехаць да хворага за максымальна 15 хвілін. Не заўсёды гэта ўдаецца, асабліва калі большасьць езьдзіць без патрэбы.

Хуткую неабходна выклікаць толькі ў выпадку раптоўных захворваньняў, як рэзкі боль нагі, жывата, грудной клеткі. Падставай выкліку ня можа быць хранічная хвароба. Ваяводзкая станцыя хуткай дапамогі ў Лодзі аб’яўляе вайну асобам, якія звоняць па хуткую без падставаў. У такім выпадку ратаўнікі выклікаюць паліцыю, якая складае пратакол паводле артыкулу 66 Кодэксу правапарушэньняў. Артыкул за такое правапарушэньне прадбачвае пакараньне да 1,5 тыс. злотых (прыкл. 400 даляраў ЗША). Першыя штрафы ўжо выпісаны. Яго атрымаў, між іншым, піяны мужчына, які пазваніў па хуткую, паколькі ён быццам бы ня можа дыхаць. Калі выратавальнікі прыехалі, ён загадаў ім зварыць абед. На месца прыбыла паліцыя і выпісала штраф на 500 злотых.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт