Logo Polskiego Radia
Print

Усё больш студэнтаў з Украіны і Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.04.2015 14:02
Дзякуючы новай праграме могуць прыяжджаць вучыцца студэнты з Луганска, Данецка і Крыму.

Яшчэ ніколі ў польскіх ВНУ не вучылася столькі ўкраінцаў. За год іх колькасьць вырасла амаль на палову і цяпер складае звыш 23 тыс. – піша Dziennik Gazeta Prawna. Чаму так адбываецца? Прычынай зьяўляецца як цяжкая сытуацыя ва Ўкраіне, так і высілкі польскіх навучальных установаў, арганізацый трэцяга сэктару і ўраду, каб прыцягнуць людзей з Украіны вучыцца ў Польшчу. У гэтым дапамагае восем розных праграмаў. Сёлета пачала працаваць чарговая, у рамках якой могуць прыяжджаць вучыцца студэнты з Луганска, Данецка і Крыму. Украінцы складаюць палову ўсіх замежных студэнтаў у Польшчы. З гэтым зьвязана рызыка канфліктаў у ВНУ. Пачалі паяўляцца канфлікты на ксэнафабічным грунце. Улады ВНУ ды ўсе групы, зацікаўленыя праблемай, павінны ўважліва сачыць за сытуацыяй і старацца інтэграваць замежных студэнтаў з палякамі.

Акрамя ўкраінцаў, вырасла таксама колькасьць іншых студэнтаў-замежнікаў. Вялікую групу складаюць беларусы – у польскіх ВНУ іх вучыцца ўжо больш за 4 тыс. Абсалютная большасьць замежных студэнтаў у Польшчы паходзіць з Эўропы. Сярод студэнтаў з-за мяжы толькі 5% - гэта выхадцы з Азіі.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт