Logo Polskiego Radia
Print

Посьпехі вучняў зь беларускага ліцэя ў Бельску Падляскім

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2015 14:31
  • 2015-06-19 POLONIA Euroscola.mp3
Падсумоўваючы посьпехі вучняў, дырэктар ліцэя лічыць, што мінаючы навучальны год быў даволі добры.
s13.rus13.ru

У гэтым годзе Ліцэй зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім можа пахваліцца чатырма ляўрэатамі ды некалькімі фіналістамі прадметных алімпіядаў. Гэта алімпіяды па беларускай і расейскай мовах, алімпіяда рэлігійных ведаў ды экалягічная алімпіяда. На думку дырэктара школы Андрэя Сьцепанюка, дасьць гэта школе някепскае месца ў рэйтынгу ліцэяў тыднёвіка „Perspektywy”.

Варта аднак дадаць, што моладзь зь беларускага ліцэя прымае ўдзел таксама ў іншых конкурсах, якія дазваляюць разьвіваць іхныя зацікаўленьні ў розных сфэрах.

Падсумоўваючы посьпехі вучняў, дырэктар ліцэя лічыць, што мінаючы навучальны год быў даволі добры.

Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт