Logo Polskiego Radia
Print

Польскі графэн -рэвалюцыя ў яхтабудаўніцтве і авіяцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.07.2015 18:08
  • 7.07.15_пульс эканомікі.mp3
Палякі распрацоўваюць сыстэмы апрасьненьня вады, назапашваньня энэргіі і кампазытныя матэрыялы, якія пераасэнсуюць будаўніцтва яхтаў і самалётаў.

Польская кампанія AGP, якая вырабляе высакаякасны графэн, разам з Палітэхнічным інстытутам у Лодзі распрацоўваюць сыстэмы апрасьненьня вады, назапашваньня энэргіі і кампазытныя матэрыялы, якія пераасэнсуюць будаўніцтва яхтаў і самалётаў.

AGP разам з навукоўцамі вывучаюць фотавольтаічную сыстэму, якая дае магчымасьць вырабляць сонечную энэргію і захоўваць яе ў высокай прадукцыйнасьці акумулятарах і кандэнсатарах.

Вынаходзтва можа быць выкарыстана для распрацоўкі інавацыйных энэргетычных сыстэм плаваючых і лятальных машын.

Кампанія таксама працуе над выкарыстаньнем графэна для вытворчасьці гнуткіх і трывалых кампазытаў, якія выкарыстоўваюцца, напрыклад, для вытворчасьці парусных мачтаў і карпусных элемэнтаў суднаў і самалётаў.

Польскія вучоныя маюць намер вывучыць інавацыйную тэхналёгію для вырабу валакно-графэнных платоў. Графэн у кампазітах прычыніцца да памяншэньня вагі частак пры захаваньні ці нават павелічэньні іх трываласьці і гнуткасьці.

На аснове свайго графэна кампанія плянуе таксама пачаць вытворчасьць мэмбран для апрасьненьня марской вады, якія могуць быць выкарыстаны ў водных устаноўках на акіянскіх яхтах.

«Мы лічым, што графэн HSMG у найбліжэйшай будучыні зможа вырашыць праблему пітной вады, у тым ліку ў акіянскім парусных спорце», – кажа Пётр Пшыбыслаўскі з AGP.

Кампанія AGP прыдумала і запатэнтавала супэртрывалы графэн HSMG.

яс

Эфірны выпуск эканамічнай перадачы ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт