Logo Polskiego Radia
Print

ЗША "пракручвае" канфлікт Прыбалтыкі з Расеяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.09.2015 13:35
ЗША апасаюцца, што яны не ў стане абараніць Прыбалтыйскія краіны.

/

ЗША ня ведаюць, як змагацца з Расеяй – паведамляе Rzeczpospolita. Амэрыканскі часопіс «Foreign Policy» піша, што цягам апошніх 15 месяцаў штабы арміі, авіяцыі і Пэнтагон правялі 16 гэтак званых штабных гульняў, у якіх «пракручвалі» розныя сцэнары барацьбы з Расеяй. ЗША ўсе прайграла.

Асноўнай прадпасылкай было тое, што полем бітвы стануць Эстонія і Латвія, а Расея пачне супраць іх гібрыдную вайну, якую яна паказала ўжо ў Крыме. Спачатку нарастаючы прэсінг на дзьве маленькія дзяржавы, пазьней кіраваньне звонку пратэстамі расейскай меншасьці – паяўленьне правакатараў, маніфэстацый, акупацыя ўрадавых будынкаў. І ў канцы прыбыцьцё «зялёных чалавечкаў». Кожны раз падчас сымуляцыі канфлікту Расея брала перавагу, як у людзкіх рэсурсах, так і тэхніцы, нават тады, калі ў змаганьне былі кінутыя ўсе даступныя ў Эўропе натаўскія і амэрыканскія сілы. Адсюль выснова: ЗША не ў стане абараніць Прыбалтыйскія краіны.

Цягам апошніх дзесяці гадоў Расея лічылася партнэрам, а не пагрозай. Нікому не прыйшло ў галаву, што расейцы задумаюць перастаўляць межы ў Эўропе. На пытаньне пра вонкавыя пагрозы для ЗША, тамашнія афіцэры казалі: тэрарызм, тэрарызм, тэрарызм і, канешне, Кітай. Канфлікты з Расеяй лічыліся галаўным болем, але ніколі не былі найважнейшыя.

«У канцы канцоў мы так ці інакш адаб’ем тэрыторыю і абаронім цэласнасьць кожнага нашага саюзьніка. Але мы ня гарантуем, што гэта адбудзецца лёгка і без ніякай рызыкі», – прызнаў адзін з амэрыканскіх афіцэраў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт