Logo Polskiego Radia
Print

Жыцьцё прымусіла Лукашэнку пачаць рэформы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.10.2015 18:00
  • Жыцьцё прымусіла Лукашэнку пачаць рэформы.mp3
Беларускі лідар пачне рэформы, бо ў яго няма іншага выйсьця.
pixabay.com

А.Лукашэнка ня мае чым пахваліцца пасьля заканчэньня свайго чацьвёртага тэрміну паўнамоцтваў, таму што эканамічныя прагнозы на пяць гадоў яго кіраўніцтва ад 2010 да 2015 году ня спраўдзіліся.

Тым ня менш ня спраўдзіліся таксама прагнозы многіх экспэртаў, якія чакалі хуткага калапсу беларускай эканомікі. Праўда, ВУП у параўнаньні з прагнозамі вельмі малы – замест чаканых 62% – толькі 1,9%, вялікі спад вартасьці беларускага рубля, і іншае, аднак у Беларусі паціху пачынаецца рэфармаваньне эканомікі. Але не таму, што Лукашэнка так хоча, а таму, што ён стаў разумець, што ў яго няма іншага выйсьця.

На гэтую тэму Яланта Сьмялоўская размаўляе з экспэртам Цэнтра сацыяльна-эканамічных дасьледаваньняў CASE Беларусь і Цэнтра Астрагорскага Алесем Аляхновічам.

Закончыўся чацьвёрты тэрмін паўнамоцтваў А.Лукашэнкі і гэта быў хіба што найгоршы ягоны тэрмін, калі казаць пра эканоміку.

А. Аляхновіч: Калі паглядзець на абяцаньні Лукашэнкі на чацьвёрты тэрмін і тое, што спраўдзілася, то мы бачым вельмі вялікую прорву. Такога не было ні падчас ягонага першага тэрміну, ні другога, ні трэцяга. Гэта самы горшы тэрмін. Як прыклад магу прывесьці тое, што ўсе мы памятаем. Прэзыдэнт абяцаў рост заробкаў да 1 тысячы даляраў, тым часам, калі паглядзець на апошнія месяцы, то сярэднестатыстычны месячны заробак у жніўні 426 даляраў. Гэта яшчэ менш чым у 2010 годзе. Былі таксама іншыя абяцаньні: стабільнасьць рубля. У 2010 годзе 1 даляр каштаваў прыкладна каля 3 тысяч беларускіх рублёў. Сёньня ён каштуе амаль 18 тысяч. Улады абяцалі павысіць золата-валютныя рэзэрвы, павысіць удзел малога й сярэдняга прадпрымальніцтва ў эканоміцы, што Беларусь увойдзе ў трыццатку з найлепшымі ўмовамі вядзеньня бізнэсу. Усё гэта ня спраўдзілася.

Ад Беларусі чакаюць правядзеньня структурных рэформаў. Структурныя рэформы павінны зьмяняць структуру эканомікі. Напрыклад, калі 70% ВУП вырабляецца на дзяржаўнцых прадпрыемствах, а досьвед розных краін паказвае, што дзяржаўныя прадпрыемствы зьяўляюцца менш эфэктыўнымі, чым прыватнымі. То зьмена структуры эканомікі азначае павелічэньне прыватнага сэктара ў эканоміцы. Зьмена структуры эканомікі азначае таксама, што мы імкнёмся, каб у нашай эканоміцы было больш эфэктыўных галін. Такой эфэктыўнай галіной у беларускай эканоміцы зьяўляецца сфэра ІТ. Яна абсалютна рынкавая, яна прыбытковая. Іншая галіна эканомікі, якая ў нас абсалютна непрыбытковая - гэта сельская гаспадарка. Зьмена структуры эканомікі азначае павелічэньне сфэры ІТ і памяншэньне тых неэфэктыўных галін, як сельская гаспадарка, таксама машынабудаўніцтва.

Цэлае інтэрвію слухайце ў далучаным файле.

Публікацыі А.Аляхновіча знаходзяцца на сайце Беларускага Дайджэста http://belarusdigest.com/story/belarus-finally-reforms-its-economy-23364

http://belarusdigest.com/story/looking-back-lukashenkas-fourth-term-23264

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт