Logo Polskiego Radia
Print

"Для "ПіС" важныя прадказальнасьць Менска й польская меншасьць у Беларусі"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 26.10.2015 21:25
Вынікі выбараў у Польшчы камэнтуюць у эфіры Польскага радыё палітоляг Макс Русьць і аналітык Цэнтра Астрагорскага Рыгор Астапеня.
flickr.comflickr.com

У парлямэнцкіх выбарах у Польшчы перамагае кансэрватыўная партыя Яраслава Качыньскага Права й Справялівасьць. Пасьля васьмі гадоў кіраваньня лібэральная Грамадзянская Плятформа сыходзіць у апазыцыю. Кансэрватары ў Польшчы ня толькі самастойна ўтвораць новы ўрад, але й не будуць мець ніякіх канфліктаў на лініі кабінэт міністраў-прэзыдэнт. Галава дзяржавы Анджэй Дуда перамог на травеньскіх выбарах, я вылучэнец Права й Справядлівасьці.
Пра зьмены ва ўнутранай палітыцы Польшчы, а таксама пра магчымыя павароты ў дачыненьнях зь Беларусьсю Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Рыгорам Астапеням (Цэнтр Астрагорскага) і палітолягам Максам Русьцям.
Рыгор, як пераход улады ад лібэральнай Грамадзянскай Плятформы да кансэрватыўнай партыі Права й Справядлівасьць зьменіць унутрыпалітычны ляндшафт у краіне й адаб’ецца на польскай эканоміцы?
Р. Астапеня: Падчас кампаніі гучала вельмі шмат абяцаньняў, а зараз мы пабачым, як палітыкі падыходязць да сваіх словаў і ці пойдуць за імі дзеяньні. Сыходзячы з таго, што казалі палітыкі Права й Справядлівасці, у іх даволі моцны левы сацыяльны ўхіл й праграмуе, якую ім будзе вельмі цяжка выканаць.
Канкурэнты палохалі выбарцаў тым, што ПіС – гэта “цемрашальства” й “вяртаньне ў Сярэднявечча”. Ці пагражае Польшчы радыкальны адыход ад лібэральных каштоўнасьцяў, якія ГП прасоўвала гэтыя 8 гадоў?
М. Русьць: Залежыць, што мы разумеем пад кансэрватыўнымі й лібэральнымі каштоўнасьцямі. Гэта былі дэмакратычныя выбары, людзі самі выбралі гэты рэзкі паварот. У Эўразьвязе пануе цяпер трэнд радыкальных і папулісцкіх партый. А тое, што палітыкі палохалі выбарцаў прыходам да ўлады канкурэнтаў, то гэта нічога новага. У Польшчы часта выбарчыя кампаніі маюць негатыўны характар. Для мяне самае цікавае тое, што ўпершыню за 25 гадоў урад упершыню будзе ствараць адна партыя.
Упершыню таксама пасьля вайны ў Сэйме няма левых? З усіх партый палякі выбралі самую кансэрватыўную сілу. Польшча сумуе па моцным і рашучым лідары?
Р. Астапеня: Я думаю, што гэта вынік слабасьці левых на сёньняшнім гістарычным этапе. Наўрад ці палякі акрэсьліваюць сябе правымі, якія не любяць левых. У Польшчы ці то левыя, ці то цэнтрысцкія палітыкі, яны маюць кансэрватыўны ўхіл. Грамадзянская Плятформа, хоць і называе сябе лібэральнай, але яна не зьмяншала фінансаваньне для Касьцёла, не адмовілася ад ўрокаў рэлігіі ў школах. Думаю, што большасьць палякаў мае такія кансэрватыўныя погляды, але я б гэта не зьвязваў з жаданьнем мець моцнага лідара. Усё залежыць ад таго, хто ў дадзены момант лепшы.
Права й Справядлівасьць часта называюць эўраскептычнай і абвінавачваюць у тым, што яна гэтая партыя не ў стане ісьці на ўступкі, цяжка дамаўляцца з суседзямі. Як будзе цяпер выглядаць замежная палітыка Польшчы? Ці нешта радыкальна зьменіцца?
М. Русьць: Не, радыкальна наўрад ці нешта зьменіцца. На ўзроўні слоў, дэклярацый – так. Будуць гучаць абяцаньні дбаць больш пра нацыянальны інтарэс, пра самастойнасьць у прыняцьці рашэньняў. Але трэба разумець, што Польшча – гэта частка эўрапейскага працэсу. Польшча не можа абсалютна ўсё вырашаць сама. І ў палітыцы, і ў эканоміцы, Польшча ідзе ў агульнаэўрапейскім рэчэшчы. Я хацеў бы таксама выказацца наконт левых у Польшчы. Калі вы ўважліва чыталі праграмы ўсіх партый, то яны шмат у чым вельмі падобныя. У ПіС, якая акрэсьліваецца як правая й кансэрватыўная партыя, вельмі сацыяльная праграма. Паглядзіце на абсалютна новую левую партыю “Разам”. Яе можна акрэсьліць як крайне левую, але зь іншага боку пару месяцаў таму яе не было ўвогуле на палітычнай сцэне. А цяпер яна амаль дасягнула выбарчага парога. У польскай палітыцы зьмяняюцца пакаленьні й гэтыя выбары паказалі напрамак для левых.
Рыгор, калі ў траўні ў прэзыдэнцкіх выбарах перамог Анджэй Дуда, то ён узгадаў пра неабходнасьць ажыўляць Балта-Чарнаморскі рэгіён і Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу. Ці зможа Польшча стаць рухавіком у рэгіёне, які будзе яднаць вакол сябе краіны Вышаградзкай групы й постсавецкія рэспублікі?
Р. Астапеня: Магчымасьці Польшчы да самастойнага дзеяньня даволі абмежаваныя ў сувязі з канфліктам ва Ўкраіне. Заходнія краіны майнейшыя эканамічна, у іх таксама вялікае зацікаўленнье ва ўсходнім рэгіёне Эўропы. У Нямеччыне шмат хто расчараваны ў польскай замежнай усходняй палітыцы, якая, на іх думку, прывяла да ўкраінскага крызысу. Таму казаць, што Польшча будзе лідарам, можа хіба што сама Польшча.
Але дэ-факта гэта найбейнейшая краіна ў рэгіёне: і па насельніцтву, і па эканоміцы.
Р. Астапеня: Калі Польшча хоча быць лідарам, то яна павінна браць на сябе пэўныя абавязкі, мець прыярытэты, паказваць, што яна здольная зрабіць нешта для іншых. На сёньняшні момант я не бачу, каб Польшча нешта такое акрэсьлівала. Канфлікт ва Ўкраіне паказаў, што ў Польшчы няма там прыярытэтаў, што яна не мае чаго сказаць пры ўмоўным круглым стале.
Сёньня зь перамогай ПіС павіншавалі беларусія апазыцыйныя лідары. Ці зьменіцца палітыка польскага ўрада адносна Беларусі?
М. Русьць: Я не вельмі разумею радасьць апазыцыйных лідараў. З пункту гледжаньня каштоўнасьцяў тут можа быць нагода для радасьці для правых беларускіх сілаў. Але агулам палітыка не зьменіцца, незалежна ад таго, хто б не перамог у выбарах: ПіС ці ГП. Бо ў абодвух выпадках, у дачыненьнях зь Беларусьсю, гэта заўсёды была палітыка кансэнсусу. Буйныя польскія партыі згодныя ў сваёй палітыцыі па Беларусі. Зусім іншая справа была б, калі б мы гаварылі пра партыю Корвіна-Мікэ (лібэратарыянскі палітык – ПР). Для Польшчы сёньня важна, каб яе ўсходні сусед быў больш-менш прадказальны, стабільны. На словах мы будзем чуць клопат пра правы чалавека, але па-сутнасьці польскія эліты будуць зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь заставалася выспай спакою.
У часткі апазыцыі ёсьць вялікае спадзяваньне, што новы ўрад будзе больш уважлівы да супрацы зь ёю. Тут трэба нагадаць, што галоўныя польскія прадэмакратычныя праекты, як Белсат, Радыё Рацыя, Праграма Каліноўскага й шмат іншых, пачаліся ў пэрыяд кіраваньня партыі Качыньскага.
Р. Астапеня: Справа ў тым, што польская дзяржава не ў стане кожны год ствараць па Белсату. Ёсьць пэўныя фінансавыя абмежаваньні. Але й тыя праекты, які ўзьніклі ў 2005-2007 гадах, Грамадзянская Плятформа падтрымлівала. Яна не спыняла іх фінансаваньне. Гэта былі вялізарныя грошы. Калі казаць пра палітычныя праекты, то самы шчодры праект быў у 2010 годзе, калі адна з апазыцыйных сілаў атрымала вялікія грошы з Польшчы. Магчыма проста 10 гадоў таму часы былі больш ідэалістычныя, людзі былі меншымі цынічными й больш верылі ў перамены. Хто б сёньня не прыйшоў да ўлады, ён будзе ўсьведамляць, у якіх геапалітычных абставінах мы знаходзімся й што фінансавыя магчымасьці абмежаваныя. А шчодрасьці чакаць нерэальна, гэта не тыя часы. Наўрад ці пасьля 8 гадоў у апазыцыі першай думкай ПіСа будзе тое, каб выдзеліць грошы беларускай апазыцыі.
Ці для Аляксандра Лукашэнкі мае значэньне зьмена ўраду ў Польшчы?
М. Русьць: Для Лукашэнкі гэта не прынцыпова. Ён стаў “міратворцам”. Зараз усе прызнаюць беларускія выбары й на чатыры месяцы размарозяць санкцыі. Гэта нічога не зьменіць у тым пляне, што Беларусь не размаўляе з Польшчай. Беларусь размаўляе зь Нямеччынай, з Францыяй, з ЭЗ. Думаю, што й лукашэнкаўскія аналітыкі разумеюць, што ў Польшчы сёньня шмат унутраных праблем, якімі новы аднапартыйны ўрад павінен заняцца.
Рыгор, ці ёсьць для Менска прынцыповая розьніца: ПіС ці ГП?
Р. Астапеня: Стратэгчінай розьніцы няма, ёсьць тактычныя адрозьненьні. Гэта ўсё ж розныя партыі, з рознымі каштоўнасьцямі. Права й Справядлівасьць будзе напэўна артыкуляваць інтарэс польскай меншасьці ў Беларусі, больш падкрэсьліваць ролю незалежных СМІ й апазыцыі. Але гэта дробныя рэчы, яны не люсавызначальныя паміж Менскам і Варшавай.

У парлямэнцкіх выбарах у Польшчы перамагае кансэрватыўная партыя Яраслава Качыньскага Права й Справядлівасьць. Пасьля васьмі гадоў кіраваньня краінай лібэральная Грамадзянская Плятформа сыходзіць у апазыцыю. Кансэрватары ў Польшчы ня толькі самастойна ўтвораць новы ўрад, але й не будуць мець ніякіх канфліктаў на лініі кабінэт міністраў-прэзыдэнт. Галава дзяржавы Анджэй Дуда перамог на травеньскіх выбарах, як вылучэнец Права й Справядлівасьці. Пра зьмены ва ўнутранай палітыцы Польшчы, а таксама пра магчымыя павароты ў дачыненьнях зь Беларусьсю Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Рыгорам Астапеням (Цэнтр Астрагорскага) і палітолягам Максам Русьцям.

Рыгор, як пераход улады ад лібэральнай Грамадзянскай Плятформы да кансэрватыўнай партыі Права й Справядлівасьць зьменіць унутрыпалітычны ляндшафт у краіне й адаб’ецца на польскай эканоміцы?

Р. Астапеня: Падчас выбарчай кампаніі гучала вельмі шмат абяцаньняў, а зараз мы пабачым, як палітыкі падыходзяць да сваіх словаў і ці пойдуць за імі дзеяньні. Сыходзячы з таго, што казалі палітыкі Права й Справядлівасьці, у іх даволі моцны левы сацыяльны ўхіл у праграме, якую ім будзе вельмі цяжка выканаць.

Рыгор
Рыгор Астапеня.

Канкурэнты палохалі выбарцаў тым, што ПіС – гэта “цемрашальства” й “вяртаньне ў Сярэднявечча”. Ці пагражае Польшчы радыкальны адыход ад лібэральных каштоўнасьцяў, якія ГП, прынамсі на ўзроўні рыторыкі, прасоўвала апошнія 8 гадоў?

М. Русьць: Залежыць ад таго, што мы разумеем пад кансэрватыўнымі й лібэральнымі каштоўнасьцямі. Гэта былі дэмакратычныя выбары, людзі самі выбралі гэты рэзкі паварот. У Эўразьвязе пануе цяпер трэнд радыкальных і папулісцкіх партый. А тое, што палітыкі палохалі выбарцаў прыходам да ўлады канкурэнтаў, то гэта нічога новага. У Польшчы часта выбарчыя кампаніі маюць нэгатыўны характар. Для мяне самае цікавае тое, што ўпершыню за 25 гадоў урад будзе ствараць адна партыя.

Таксама ўпершыню пасьля вайны ў Сэйме няма левых. З усіх партый палякі выбралі самую кансэрватыўную сілу. Польшча сумуе па моцным і рашучым лідары?

Р. Астапеня: Я думаю, што гэта вынік слабасьці левых на сёньняшнім гістарычным этапе. Наўрад ці палякі акрэсьліваюць сябе правымі, якія не любяць левых. У Польшчы ці то левыя, ці то цэнтрысцкія палітыкі, яны маюць кансэрватыўны ўхіл. Грамадзянская Плятформа, хоць і называе сябе лібэральнай, але яна не зьмяншала фінансаваньне для Касьцёла, не адмовілася ад ўрокаў рэлігіі ў школах. Думаю, што большасьць палякаў мае такія кансэрватыўныя погляды, але я б гэта не зьвязваў з жаданьнем мець моцнага лідара. Усё залежыць ад таго, хто ў дадзены момант і падчас выбарчай кампаніі быў лепшы.

Права й Справядлівасьць часта называюць эўраскептычнай партыяй і абвінавачваюць у тым, што гэтая партыя не ў стане ісьці на ўступкі, цяжка дамаўляцца з суседзямі. Як будзе цяпер выглядаць замежная палітыка Польшчы? Ці нешта радыкальна зьменіцца?

Макс
Макс Русьць.

М. Русьць: Не, радыкальна наўрад ці нешта зьменіцца. На ўзроўні слоў, дэклярацый – так. Будуць гучаць абяцаньні дбаць больш пра нацыянальны інтарэс, пра самастойнасьць у прыняцьці рашэньняў. Але трэба разумець, што Польшча – гэта частка эўрапейскага працэсу. Польшча не можа абсалютна ўсё вырашаць сама. І ў палітыцы, і ў эканоміцы, Польшча ідзе ў агульнаэўрапейскім рэчышчы. Я хацеў бы таксама выказацца наконт левых у Польшчы. Калі вы ўважліва чыталі праграмы ўсіх партый, то яны шмат у чым вельмі падобныя. У ПіС, якая акрэсьліваецца як правая й кансэрватыўная партыя, вельмі сацыяльная праграма. Паглядзіце на абсалютна новую левую партыю “Разам”. Яе можна акрэсьліць як крайне левую, але зь іншага боку пару месяцаў таму яе не было ўвогуле на палітычнай сцэне. А цяпер яна амаль дасягнула выбарчага парога. У польскай палітыцы зьмяняюцца пакаленьні й гэтыя выбары паказалі напрамак для левых.

Рыгор, калі ў траўні ў прэзыдэнцкіх выбарах перамог Анджэй Дуда, то ён узгадаў пра неабходнасьць ажыўляць Балта-Чарнаморскі рэгіён і Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу. Ці зможа Польшча стаць рухавіком у рэгіёне, які будзе яднаць вакол сябе краіны Вышаградзкай групы й постсавецкія рэспублікі?

Р. Астапеня: Магчымасьці Польшчы да самастойнага дзеяньня даволі абмежаваныя ў сувязі з канфліктам ва Ўкраіне. Заходнія краіны майнейшыя эканамічна, у іх таксама вялікае зацікаўленнье ва ўсходнім рэгіёне Эўропы. У Нямеччыне шмат хто расчараваны ў польскай замежнай усходняй палітыцы, якая, на іх думку, прывяла да ўкраінскага крызысу. Таму казаць, што Польшча будзе лідарам, можа хіба што сама Польшча.

Але дэ-факта гэта найбейнейшая краіна ў рэгіёне: і па насельніцтву, і па эканоміцы.

Р. Астапеня: Калі Польшча хоча быць лідарам, то яна павінна браць на сябе пэўныя абавязкі, мець прыярытэты, паказваць, што яна здольная зрабіць нешта для іншых. На сёньняшні момант я не бачу, каб Польшча нешта такое акрэсьлівала. Канфлікт ва Ўкраіне паказаў, што ў Польшчы няма там прыярытэтаў, што яна не мае чаго сказаць пры ўмоўным круглым стале.

Сёньня зь перамогай ПіС павіншавалі беларускія апазыцыйныя лідары. Ці зьменіцца палітыка новага польскага ўрада адносна Беларусі?

М. Русьць: Я не вельмі разумею радасьць апазыцыйных лідараў. З пункту гледжаньня каштоўнасьцяў тут можа быць нагода для радасьці для правых беларускіх сілаў. Але агулам палітыка не зьменіцца, незалежна ад таго, хто б не перамог у выбарах: ПіС ці ГП. Бо ў абодвух выпадках, у дачыненьнях зь Беларусьсю, гэта заўсёды была палітыка кансэнсусу. Буйныя польскія партыі згодныя ў сваёй палітыцыі па Беларусі. Зусім іншая справа была б, калі б мы гаварылі пра партыю Корвіна-Мікэ (лібэратарыянскі палітык – ПР). Для Польшчы сёньня важна, каб яе ўсходні сусед быў больш-менш прадказальны, стабільны. На словах мы будзем чуць клопат пра правы чалавека, але па-сутнасьці польскія эліты будуць зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь заставалася выспай спакою.

У часткі апазыцыі ёсьць вялікае спадзяваньне, што новы ўрад будзе больш уважлівы да супрацы зь ёю. Тут трэба нагадаць, што галоўныя польскія прадэмакратычныя праекты, як Белсат, Радыё Рацыя, Праграма Каліноўскага й шмат іншых, пачаліся ў пэрыяд кіраваньня партыі Качыньскага.

Р. Астапеня: Справа ў тым, што польская дзяржава не ў стане кожны год ствараць па Белсату. Ёсьць пэўныя фінансавыя абмежаваньні. Але й тыя праекты, які ўзьніклі ў 2005-2007 гадах, Грамадзянская Плятформа падтрымлівала. Яна не спыняла іх фінансаваньне. Гэта былі вялізарныя грошы. Калі казаць пра палітычныя праекты, то самы шчодры праект быў у 2010 годзе, калі адна з апазыцыйных сілаў атрымала вялікія грошы з Польшчы. Магчыма проста 10 гадоў таму часы былі больш ідэалістычныя, людзі былі меншымі цынічнымі й больш верылі ў перамены. Хто б сёньня не прыйшоў да ўлады, ён будзе ўсьведамляць, у якіх геапалітычных абставінах мы знаходзімся й што фінансавыя магчымасьці абмежаваныя. А шчодрасьці чакаць нерэальна, гэта не тыя часы. Наўрад ці пасьля 8 гадоў у апазыцыі першай думкай ПіС будзе тое, каб выдзеліць грошы беларускай апазыцыі.

Ці для Аляксандра Лукашэнкі мае значэньне зьмена ўраду ў Польшчы?

М. Русьць: Для Лукашэнкі гэта не прынцыпова. Ён стаў “міратворцам”. Зараз усе прызнаюць беларускія выбары й на чатыры месяцы размарозяць санкцыі. Гэта нічога не зьменіць у тым пляне, што Беларусь не размаўляе з Польшчай. Беларусь размаўляе зь Нямеччынай, з Францыяй, з ЭЗ. Думаю, што й лукашэнкаўскія аналітыкі разумеюць, што ў Польшчы сёньня шмат унутраных праблем, якімі новы аднапартыйны ўрад павінен заняцца ў першую чаргу.

Рыгор, ці ёсьць для Менска прынцыповая розьніца: ПіС ці ГП?

Р. Астапеня: Стратэгчінай розьніцы няма, ёсьць тактычныя адрозьненьні. Гэта ўсё ж розныя партыі, з рознымі каштоўнасьцямі. Права й Справядлівасьць будзе напэўна артыкуляваць інтарэс польскай меншасьці ў Беларусі, больш падкрэсьліваць ролю незалежных СМІ й апазыцыі. Але гэта дробныя рэчы, яны не лёсавызначальныя паміж Менскам і Варшавай.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт