Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ня хочуць уцекачаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2015 15:37
Найбольш адкрыта да бежанцаў ставяцца гміны ў Заходнепаморскім ваяводзтве.
pixabay.com/Public Domain CC0

Толькі 66 гмінаў з амаль 2,5 тысяч гатовыя прыняць бежанцаў з Афрыкі й Блізкага Ўсходу. Пра гэта сьведчаць вынікі агульнанацыянальнага апытаньня, якое правяло Ведамства працы, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

Агулам муніцыпалітэты ў Польшчы пагадзіліся прыняць 435 бежанцаў, у тым ліку 113 сем'яў, 212 дзяцей і 27 адзінокіх асобаў.

Найбольш бежанцаў, то бок 179 чалавек, хоча прыняць 10 гмінаў у Заходнепаморскім ваяводзтве. 49 - гміны ў Паморскім ваяводзтве й 35 бежанцаў – муніцыпалітэты з Малапольскага ваяводзтва.

У сваю чаргу, у Падкарпацкім і Люблінскім ваяводзтвах няма ні воднага муніцыпалітэту гатовага прыняць уцекачоў.

Паводле камэнтатараў, гэта фатальная рэкамэндацыя для Польшчы, якая пагадзілася прыняць каля 7 тысяч уцекачоў з Сырыі й Эрытрэі. Менавіта пасьля таго, як папярэдні ўрад абавязаўся прыняць гэтую колькасьць уцекачоў, Міністэрства працы апытала гміны ў Польшчы на конт магчымай дапамогі.

Ведамства тлумачыць, што дасьледаваньне мела на мэце выключна ацаніць сытуацыю ў краіне. Чыноўнікі падкрэсьліваюць, што да моманту, калі будзе трэба сапраўды прыняць уцекачоў, можа яшчэ шмат чаго памяняцца, у тым ліку й стаўленьне муніцыпалітэтаў па гэтай справе.

Тым часам, гміны абураныя апытаньнем, у якім яны маглі адказаць выключна „так” або „не”. Перш за ўсё, яны хочуць ведаць, колькі грошай на бежанцаў вылучаць цэнтральныя ўлады, а таксама на якіх умовах яны павінны дапамагаць бежанцам, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт