Logo Polskiego Radia
Print

Колькі беларусаў жыве ў Маскве?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.11.2015 18:55
  • беларусы_масква.mp3
Многія зь іх патэнцыйна зацікаўленыя беларускай культурніцкай дзейнасьцю.
Andrey/flickr.com

Колькі беларусаў жыве ў Маскве? Дакладная статыстыка хутчэй за ўсё адсутнічае, але можна меркаваць, што сёньня ў расейскай сталіцы пражывае некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў. Частка зь іх трапіла туды яшчэ ў савецкія часы, іншыя паехалі за працай ужо ў ХХІ стагодзьдзі.

Беларусаў шмат – кажа Алесь Чайчыц, які жыве ў Маскве, – і многія зь іх патэнцыйна зацікаўленыя беларускай культурніцкай дзейнасьцю. Аднак беларусы трымаюцца паасобку. Гэта выклікана рознымі чыньнікамі – дадае Чайчыц, які ў сталіцы Расеі жыве ўжо доўгі час. Раней наш суразмоўца пазнаёміўся з эміграцыйным беларускім асяродзьдзем у Вялікабрытаніі. На ягоную думку, гэта абсалютна іншыя асяродзьдзі, але й прычыны эміграцыі былі таксама іншыя.

З Алесем Чайчыцам размаўляў Яраслаў Іванюк.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт