Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўныя фірмы закажуць тавары і паслугі ў польскіх стартапаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.01.2016 08:34
Такім чынам урад вырашыў падтрымліваць інавацыйнасьць.

Аб правільным функцыянаваньні гэтай схемы павінна паклапаціцца Рада па справах інавацыйнасьці, у склад якой увайшлі міністры некалькіх міністэрстваў. Мэтай зьяўляецца тое, каб да 2020 году Польшча на дасьледаваньні і разьвіцьцё магла выдзяляць 16,5 млрд злотых (4 млрд даляраў) штогод, – заявіў міністар разьвіцьця Матэуш Маравецкі.

М.Маравецкі: Юзэф Пілсудскі сказаў калісьці памятныя словы, што Польшчы быць або магутнай, або ня быць зусім. Можна гэтыя словы пераказаць такім чынам: або ў нас будзе інавацыйная эканоміка, або абы-якая.

Падтрымкай разьвіцьця інавацыйных фірмаў павінен заняцца фонд, які зьяўляецца часткай Агенцтва разьвіцьця прамысловасьці, АРП Venture. Буйнейшыя дзяржаўныя кампаніі падтрымаюць гэты фонд сумай 100 млн злотых.

А што такое стартап? Гэта маладая кампанія, якая будуе свой бізнэс на аснове інавацый альбо інавацыйных тэхналёгій і якая яшчэ ня выйшла на рынак. Гэтыя кампаніі, як правіла, маюць кароткую гісторыю, знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі і актыўна шукаюць новыя рынкі.

Стартап-кампаніі могуць паўстаць у любой галіне, але найчасьцей гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў дачыненьні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сфэры ІТ, аднак гэта паняцьце распаўсюджваецца і на іншыя сфэры дзейнасьці.

Для стартап-кампаніі характэрныя: нізкія пачатковыя выдаткі, вышэйшая, чым у «стандартныx» бізнэс-праектах рызыка і патэнцыйна большае ў параўнаньні са «стандартнымі» праектамі вяртаньне ўкладзеных сродкаў.

Момант, у якім кампанія перастае разглядацца як стартап, можа быць атрыманы даход, або злучэньне з іншай фірмай.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт