Logo Polskiego Radia
Print

Ісламская Дзяржава ўзмацняе свае сілы ў Лібіі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.02.2016 17:43
Для Эўропы гэта можа стаць яшчэ большай праблемай, чым наступствы вайны ў Сырыі.
ТрыпаліТрыпаліflickr.com/David Stanley

Ісламская дзяржава намагаецца перанесьці сваю дзейнасьць на ўзьбярэжжа Міжземнага мора, у Лібію, якая знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны. Для Эўропы гэта можа стаць яшчэ большай праблемай, чым наступствы вайны ў Сырыі, піша Dziennik Gazeta Prawna. Пакуль, нак шчасьце, тэрарыстам не хапае баявікоў для ўзброенай апэрацыі.
Паводле Пэнтагону, наcуперак пашыранаму меркаваньню пра беспасьпяховасьць міжнароднай апэрацыі ў Сырыі й Іраку, яна прыносіць плён. У Сырыі тэрарысты страцілі каля 20% тэрыторыі, якую нядаўна кантралявалаі, у Іраку – ажно 40%. У выніку бамбёжак былі зьнішчаныя нафтавыя сьвідравіны, што зьменшыла прыбытак Ісламскай дзяржавы ад продажу нафты. Гэта, у сваю чаргу, паўплывала на зьмяншэньне заробкаў тэрарыстаў. Паводле амэрыканскай справаздачы, яшчэ ў 2014 годзе ў Сырыі й Іраку было каля 31 тысячы тэрарыстаў, сёньнея іх ня больш за 24 тысячы.
Але рост сілаў тэрарыстаў у Лібіі не дае падстаў да аптымізму. Паводле дадзеных амэрыканскай выведкі, у Лібіі Ісламкая дзяржава мае каля 6 тысяч баявікоў. Нядаўна зьявілася інфармацыя, што лідар Ісламскай дзяржавы Абу Бакр аль-Багдадзі цягам апошніх месяцаў выслаў у Лібію галоўных ваенакамундуючых і не выключана, што й ён сам пераехаў у Лібію.
Калі тэрарыстам удасца ператварыць Лібію ў чарговую Сырыю, то цяперашні эміграцыйна крызыс у Эўропе будзе выглядаць на фоне таго, што чакае кантыгнэнт – дзіцячым садком, піша выданьне.

Ісламская дзяржава намагаецца перанесьці сваю дзейнасьць на ўзьбярэжжа Міжземнага мора, у Лібію, якая знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны. Для Эўропы гэта можа стаць яшчэ большай праблемай, чым наступствы вайны ў Сырыі, піша Dziennik Gazeta Prawna. Пакуль, нак шчасьце, тэрарыстам не хапае баявікоў для ўзброенай апэрацыі.

Паводле Пэнтагону, наcуперак пашыранаму меркаваньню пра беспасьпяховасьць міжнароднай апэрацыі ў Сырыі й Іраку, яна прыносіць плён. У Сырыі тэрарысты страцілі каля 20% тэрыторыі, якую нядаўна кантралявалаі, у Іраку – ажно 40%. У выніку бамбёжак былі зьнішчаныя нафтавыя сьвідравіны, што зьменшыла прыбытак Ісламскай дзяржавы ад продажу нафты. Гэта, у сваю чаргу, паўплывала на зьмяншэньне заробкаў тэрарыстаў.

Паводле амэрыканскай справаздачы, яшчэ ў 2014 годзе ў Сырыі й Іраку было каля 31 тысячы тэрарыстаў, сёньнея іх ня больш за 24 тысячы. Але рост сілаў тэрарыстаў у Лібіі не дае падстаў да аптымізму. Паводле дадзеных амэрыканскай выведкі, у Лібіі Ісламкая дзяржава мае каля 6 тысяч баявікоў. Нядаўна зьявілася інфармацыя, што лідар Ісламскай дзяржавы Абу Бакр аль-Багдадзі цягам апошніх месяцаў выслаў у Лібію галоўных ваенакамундуючых і не выключана, што й ён сам пераехаў у Лібію.

Калі тэрарыстам удасца ператварыць Лібію ў чарговую Сырыю, то цяперашні эміграцыйна крызыс у Эўропе будзе выглядаць на фоне таго, што чакае кантыгнэнт – дзіцячым садком, піша выданьне.

dziennik.pl/дг

tags: Лібія
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт