Logo Polskiego Radia
Print

Мараторый на сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.04.2016 15:13
  • пакараньне.mp3
Беларускія ўлады пакідаюць гэтае пытаньне як козыр, за які могуць атрымаць эканамічныя карысьці.
spring96.orgspring96.orgPhoto: spring96.org

Арганізацыя «Amnesty International» прадставіла даклад аб сьмяротным пакараньні на сьвеце. Летась такім чынам былі пазбаўленыя жыцьця як мінімум 1634 асобы – на 50% больш, чым годам раней. У статыстыцы няма Кітая, дзе сьмяротнае пакараньне ахоплена дзяржаўнай таямніцай.

Большасьць дзяржаў адмяніла сьмяротнае пакараньне, паколькі перакананьне, што дзякуючы яму жыцьцё грамадзян больш бясьпечнае, зьяўляецца несапраўдным. Краіны, якія захоўваюць вышэйшую меру пакараньня, трапляюць у ізаляцыю на міжнароднай арэне. Як Беларусь – апошняя краіна ў Эўропе, дзе яшчэ не было адменена сьмяротнае пакараньне.

Нядаўна ў Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная гэтаму пытаньню. Замежныя госьці нагадвалі, што для Рады Эўропы права на жыцьцё – гэта фундамэнтальна каштоўнасьць і што менавіта з-за сьмяротнага пакараньня Беларусь страціла статус спэцыяльнага запрошанага ў Раду Эўропы. Ці факт, што беларускія ўлады пачалі дыскусію на гэтую тэму, дазваляе спадзявацца хуткага ўвядзеньня мараторыя? Гэтае пытаньне мы задалі публіцыстцы Цэнтра Астрагорскага Лізавеце Касмач:

"У Беларусі ўсё залежыць ад волі палітычнага рэжыму. Лукашэнка чакае крокаў насустрач з боку Эўропы, эканамічнай дапамогі ўзамен за мараторый. Але Эўразьвяз і Беларусь вядуць размову на розных мовах. ЭЗ чакае сымбалічных рашэньняў, пацьвярджэньня агульначалавечых каштоўнасьцяў, а беларускі ўлады перасьледуюць прагматычныя мэты, робяць акцэнт на кароткатэрміновыя дывідэнды.

Аднак Рада Эўропы – не Міжнародны валютны фонд, яна ня можа прапанаваць грошы за адмену сьмяротнага пакараньня. І таму хутчэй за ўсё беларускія ўлады будуць трымаць гэтую карту ў сваіх руках, каб згуляць ёю ў больш прыдатны момант»
.

Слухайце поўнае інтэрвію ў далучаным гукавым файле

артыкул у інтэрнэт-выданьні BelarusDigest тут

Размаўляла Натальля Грышкевіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт