Logo Polskiego Radia
Print

Польска-беларуская парлямэнцкая група

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.04.2016 16:53
  • пол-бел. група.mp3
Ці варта супрацоўнічаць з дэпутатамі парлямэнту, які быў абраны недэмакратычным чынам і ад якога нічога не залежыць?
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Польскія парлямэнтары на працягу апошніх больш чым 10-ці гадоў ня бачылі патрэбы ў існаваньні Польска-беларускай парлямэнцкай групы. Выбары ў Палату прадстаўнікоў паводле эўрапейскіх стандартаў не былі дэмакратычнымі, таму польскі Сэйм не наладжваў кантактаў зь беларускімі дэпутатамі.

Але ў палове красавіка гэтага году па ініцыятыве падляскага дэпутата Адама Андрушкевіча з фракцыі Кукіз'15 такая група ўзьнікла ды пачала працу. Яе сустрашынямі сталі – падляскі дэпутат ад сялянскай партыі PSL Мечыслаў Башко й згаданы Адам Андрушкевіч, які лічыць, што зь Беларусьсю трэба ўтрымліваць кантакты ў розных сфэрах.

А. Андрушкевіч: Апошнімі гадамі не было ў нас практычна ніякіх адносінаў зь Беларусьсю. Былі розныя меркаваньні ў гэтай справе – адны гаварылі пра сытуацыю палякаў у Беларусі, іншыя – пра ўзровень дэмакратыі ў гэтай краіне. Аднак, пабачыўшы, што польскі міністар замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі едзе ў Менск, размаўляе з прадстаўнікамі беларускай адміністрацыі, мы палічылі, што можа варта ўзнавіць гэты дыялёг і паразмаўляць пра ўмовы далейшага супрацоўнцітва. Адной з прыладаў да адкрыцьця гэтага дыялёгу мае быць Польска-беларуская парлямэнцкая група, а таксама Калектыў па пытаньнях польска-беларускага супрацоўніцтва.

Журналіст: Але супрацоўнічаць з парлямэнтам, якога фактычна ніхто ў Эўропе не прызнае…?

А. Андрушкевіч: Гэта ня ёсьць так, што ніхто не прызнае. Значыць, можа і не прызнае, але я ведаю, што ёсьць дэлегацыі, якія сустракаюцца зь беларускім парлямэнтам, напрыклад, намесьнік старшыні беларускага Нацыянальнага сходу ўвесь час праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі розных краінаў, у тым ліку заходніх.

На нашую думку, размаўляць трэба. Мы ня ведаем, якія будуць вынікі гэтых размоваў. Магчыма – ніякія, а магчыма – значныя. Аднак, мы напэўна хочам паспрабаваць прадставіць балянс апошніх гадоў. Няхай беларускі бок скажа, як глядзіць на нашыя двухбаковыя адносіны, а мы – скажам як мы гэта ўспрымаем. Мы прадставім свае прапановы супрацоўніцтва і пабачым, чым гэта закончыцца.

З заклікам да старшыні Сэйму адмяніць рашэньне пра пакліканьне Польска-беларускай парлямэнцкай групы зьвярнуліся сябры Калектыву па справах Беларусі, які існуе ў польскім парлямэнце ўжо некалькі гадоў і стараецца ініцыяваць дэмакратычныя перамены. Кіруючы гэтым калектывам дэпутат ад Грамадзянскай плятформы Робэрт Тышкевіч рашэньне пра магчымае аднаўленьне кантактаў зь недэмакратычным беларускім парлямэнтам лічыць заўчасным, асабліва калі ўзяць пад увагу той факт, што восеньню ў Беларусі адбудуцца выбары.

Таксама Алесь Зэрэмбюк – беларускі апазыцыйны дзеяч, палітычны ўцякач і старшыня Фонду Беларускі дом у Варшаве пакліканьне Польска-беларускай парлямэнцкай групы лічыць памылковым рашэньнем.

слухайце далучаны гукавы файл

размаўляў Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт