Logo Polskiego Radia
Print

Роварныя гонкі гарадоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2016 15:52
Зараз у Эўропе няма дзяржавы, у якой настолькі хутка як у Польшчы павялічваецца колькасьць пунктаў "Ровар на пракат".
flickr.com

У Польшчы зьяўляецца ўсё больш пунктаў "Ровар на пракат", аднак зарабляюць на гэтым бізнэсе пераважна замежныя фірмы. Польскі рынак стаў полем бою для немцаў і французаў.

У Варшаве, Познані, Уроцлаве, Любліне, Беластоку язда на ровары стала вельмі выгаднай і да таго ж моднай. У Польшчы, інакш, чым у заходніх краінах, першыя 15-20 хвілін бясплатныя і ня трэба плаціць абанэмэнт.

Зараз у Эўропе няма дзяржавы, у якой настолькі хутка як у Польшчы павялічваецца колькасьць пунктаў "Ровар на пракат", якія часткова фінансуюць гарадзкія ўлады. А і так летам часам не хапае ровараў для ўсіх жадаючых. У наступным годзе ўлады Варшавы плянуюць павялічыць роварны парк да 4 тысяч 300 штук. У параўнаньні з Парыжам (18 тысяч), гэта і так няшмат. У пунктах пракату паяўляюцца навінкі – ровар для дваіх, роваркі для дзяцей, а неўзабаве зьявяцца ровары з электрычным рухавіком.

На жаль, ростам зацікаўленьня гарадзкімі роварамі не карыстаюцца польскія фірмы. Будаўніцтва сыстэмы абыходзіцца надта дорага. Польскім рынкам завалодалі дзьве кампаніі з міжнародным досьведам: нямецкі Nextbike і францускі BikeU. Абедзьве фірмы, змагаючыся за чарговыя гарады, выкарыстоўваюць усе магчымыя сродкі. Абвінавачваюць адна адну ў дэмпінгу і наракаюць, што праціўнік гуляе несумленна.

Польская фірма RRS Romet Rental Systems абслугоўвае пакуль толькі два гарады - Жэшаў і Торунь.

Polityka/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт