Logo Polskiego Radia
Print

Марыя Роўда: Чытачы прагнуць сваіх гісторый і хочуць убачыць сябе як у люстэрку

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 23.05.2016 10:01
  • Літаратурная палітра.mp3
Пра жанчын у літаратуры, канкурэнцыю й ідэю новай кнігі Польскаму радыё распавяла Марыя Роўда.
Марыя РоўдаМарыя Роўдаradyjo.net

Марыя Роўда: Чытачы прагнуць сваіх гісторый і хочуць убачыць сябе як у люстэрку
Пра жанчын у літаратуры, канкурэнцыю й ідэю новай кнігі Польскаму радыё распавяла Марыя Роўда.
У нядзелю завяршыўся Варшаўскі кніжны кірмаш. Гэта адна з самых буйных кніжных імпрэз у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Другі год Беларусь на кірмашы ў польскай сталіцы прадстаўляе кніжны праект Books from Belarus, у які ўваходзіць пяць незалежных выдавецтваў: Галіяфы, Логвінаў, Кнігазбор, Архэ й Янушкевіч.
Сёлета беларускі павільён знаёміў гасьцей кірмашу з жаночым тварам беларускай літаратуры. Падчас чатырох дзён імпрэзы Books from Belarus прэзэнтаваў творчасьць шасьцёх аўтарак: Алены Брава, Сьвятланы Алексіевіч, Насты Кудасавай, Марыі Роўды, Тацьцяны Скарынкінай і Наталкі Бабінай.
Польскае радыё прадстаўляе цыкл інтэрвію з удзельніцамі Варшаўскага кніжнага кірмашу. Сёньня Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Марыяй Роўдай. У мінулым годзе выйшла яе кніга «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі», дзе сабраныя аповесьці й апавяданьні аўтаркі.
Марыя, Варшаўскі кніжны кірмаш адбываецца ўжо сёмы раз. Раскажыце пра вашае знаёмства з гэтай імпрэзай.
М. Роўда: У Варшаўскім кніжным кірмашы я ўдзельнічаю першы раз. Уражвае колькасьць і якасьць прадстаўленых кніг, афармленьне, паліграфія. Ёсьць шмат перакладаў сусьветнай літаратуры на польскую мову. Прыемна ўражвае колькасьць людзей, якія набываюць кнігі.
Беларуская праграма праходзіць пад назвай “Жаночы твар беларускай літаратуры”. Вас не засмучае такі гендэрны дысбалянс?
М. Роўда: Калі чытаеш такую назву, то думаеш, што тут суцэльная “вальпургіева ноч”. Але сапраўды ўражвае тое, што жанчынамі робіцца столькі сур’ёзнай працы. Тут мы ўдзельнічаем у цікавых сустрэчах разам са швэдамі, бо наш павільён не толькі беларускі, гэта беларуска-швэдзкая сцэна. Калі адарвацца ад кірмаша, то жанчыны займаюцца ўжо не толькі так званымі жаночымі справа. Рэчаіснасьць такая, што мы маем цэлыя генэрацыі цікавых жанчын-творцаў, якія прыгожа пішуць на тэмы каханьня, любові да радзімы, на актуальныя тэмы. І гэта вартае прачытаньня й абмеркаваньня.
А што такое жаночы твар беларускай літаратуры? Чым ён адрозьніваецца ад мужчынскага?
М. Роўда: Беларуская жаночая літаратура мае сваю адметнасьць. Канешне, гэта патрабуе сур’ёзнага літаратурнага аналізу, але гэта й выбар тэматыкі, і падыход да апрацоўкі тэмы. Мне здаецца, што сёньня ў нас чытаюць асабліва сучасных маладых аўтарак. Беларуская жаночая літаратура даволі авангардная па мэтадзе пісаньня, па выбары вобразаў. У нас былі сур’ёзныя настаўнікі сярод мужчын і сярод жанчын. Я б не стала разьмяркоўваць гэта па гендэрным прынцыпе, але для нас гэта вялікае шанцаваньне трапіць у такой суполку, пазнаёміцца, кантактаваць адна з адной, дзяліцца творчымі плянамі, назіраньнямі. Гэта цудоўна.
Літаратура, тым ня менш, гэта ня толькі само пісьменства. Сёньня гэта й рэкляма, мэнэджмэнт і зваротная сувязь з чытачамі. І часта ўсе гэтыя функцыі мусіць выконваць сам аўтар. Гэта вас не бянтэжыць?
М. Роўда: Гэта так. Увогуле ў Беларусі апошні год стала цяжкавата купляць кнігі. Ведаю гэта па сабе. Раней мы не задумваючыся куплялі кнігі стосамі. Цяпер трэба лічыць капейку. Я ведаю, што ў Беларусі ідзе абмен кнігамі. Ведаю па дзіцячай літаратуры. Нехта прачытаў кнігі й перадаў далей. Людзі дараць кнігі адзін аднаму. Мае сябры зь Нямеччыны, у якіх дома мора кніг, чытаюць і перадаюць далей. Яны не бачаць у гэтым нічога страшнага. Ідзе рух інфармацыі й гэта файна. Для чытача гэта проста рай. Чытачы сёньня дапамагаюць аўтарам.
Але агулам людзі чытаюць менш. У Польшчы летась ажно 63% палякаў не прачыталі аніводнай кнігі. У Беларусі кніжны рынак яшчэ больш сьціплы, чым у Польшчы.
М. Роўда: Памятаю, што ў апошнія савецкія часы ў нас дома было некалькі паліц беларускай клясыкі. У суседняй вясковай школе ў нас перабывалі, бадай, усе беларускія аўтары. У нас суседняя вёска называлася Старынкі й суседзі казалі, што Старынкі зарабляюць на кніжкі. Чыталі шмат і дагэтуль людзі абменьваюцца кніжкамі. Прага вялікая. Памятаю, як некаму ўдалося набыць кнігу, а іншаму не, то крыўда была вялікая. Людзі сапраўды купляюць, чытаюць, абмяркоўваюць. Зараз таксама чытаюць шмат, але стараюцца знайсьці ў інтэрнэце. Тут ёсьць чыньнік грошай, а зь іншага боку гэта проста зручна, калі ты чытаеш з пляншэта ці тэлефона. Вялікі адсотак у нас займае расейскамоўная літаратура й перакладная. Але калі б быў інфармацыйны доступ, калі б разгайдаць гэты маятнік, то чыталі б па-беларуску як і ў 80-ыя гады, калі сапраўды не купіць было асобнікаў.
Што сёньня зьяўляецца рухавіком беларускамоўнай літаратуры й дае ёй імпульс да разьвіцьця?
М. Роўда: Важны інтэрнэт, але нельга забываць, што там усё ж абмежаваная колькасьць людзей. У сацсетках гэтая пэўная колькасьць сяброў. Калі іх 200 альбо 2000 тысячы, то чытаюць і лайкаюць толькі 10%. Вельмі важна сустракацца з чытачамі й размаўляць. Важны ўплыў тэлевізіі й радыё. Мне зь вёскі тэлефануюць сваякі й кажуць: “- Ты ведаеш, па тэлевізары казалі, што Марыя Роўда напісала кніжку. Што за яна?” Нашыя людзі разумныя, яны прагнуць сваіх тэмаў, сваіх гісторый. Яны хочуць убачыць сябе як у люстэрку, хочуць, каб пра іх было прамоўлена. Гэта нармальна. Яны жывуць цяпер і тут і хочуць пра гэта чытаць і бачыць. І гэта трэба ў людзях падтрымліваць.
У Беларусі ёсьць багата літаратурных прэмій. Галоўная зь іх, бадай, прэмія Гедройца. Вы сёлета таксама сярод намінантаў. Які сёньня ўплыў прэмій на літаратурнае жыцьцё?
М. Роўда: Мой удзел – гэта вялікая аванцюра. Калі я пабачыла сьпіс, то зразумела, што ў мяне няма шанцаў. Але гэта цудоўная інтрыга. Людзі становяцца на вушы. Дубавец публікуе свае ўражаньні і ўсе гадаюць: а пра каго ж ён піша. Людзі чытаюць. Альбо скандал вакол прэміі “Дэбют”. Людзі сочаць, цікавяцца, можа некаму гэта дапаможа ўзяць у рукі кнігу. Наяўнасьць прэмій вельмі важная. Людзі бачаць, што за гэта даюць грошы, то бок гэта пачэсная справа. У нас людзі вельмі часта матэрыяльна нематываваныя. Гадоў 10 таму я ехала ў трамваі й за мной сядзеў спадар і кажа жанчыне побач: “- А я беларускі паэт, я кніжку напісаў”. На жаль я не ведаю хто гэта быў. Гэта, канешне, выглядала жахліва. А дзякуючы сацсеткам, прэміям, ёсьць інтрыга й гэта матывуе, найперш, саміх аўтараў. Людзей падбухторвае канкурэнцыя і ў літаратуры тое самае.
А на што канкурэнцыя ў літаратурным пляне падбухторвае менавіта вас?
М. Роўда: Я хацела б напісаць кнігу пра эмацыйны гвалт у дачыненьні да жанчын. Пры чым нават не з боку мужчын. У мяне так добра склалася, што мяне акаляюць найцудоўнейшыя мужчыны. А вось як жанчыны паміж сабой кантактуюць – гэта іншая тэма. У Нямеччыне, дзе я часта бываю, там зусім іншыя стасункі паміж жанчынамі. Там ёсьць салідарнасьць, бо ім даводзілася разам прабівацца. А на нас гэта ўсё прымусова звалілася. Праца, сумяшчэньне кар’еры й дзяцей, сям’і. У нас гэта зусім іншая тэма. Гэта, канешне, мяняецца. У людзей зьяўляюцца мэты. Нават калі яны проста хочуць разбагацець, калі проста імкнуцца да дабрабыту, то й гэта цудоўна. Яны будуюць свой дабрабыт, а ўжо сваім дзецям яны пойдуць і купяць файную кніжку. Яны адправяць сваіх дзяцей у добрую школу. Мы часта скардзімся на нашае жыцьцё, але сёньня ў нас неверагодныя магчымасьці ў параўнаньні зь нядаўнім мінулым. Нам трэба самарэалізоўвацца, і мужчыным і жанчынам. Шукаць тое зерне, каторае трэба пасадзіць, вырасьціць і ўзгадаваць для наступных пакаленьняў. Трэба паменей наракаць.

У нядзелю завяршыўся Варшаўскі кніжны кірмаш. Гэта адна з самых буйных кніжных імпрэз у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Другі год Беларусь на кірмашы ў польскай сталіцы прадстаўляе кніжны праект Books from Belarus, у які ўваходзіць пяць незалежных выдавецтваў: Галіяфы, Логвінаў, Кнігазбор, Архэ й Янушкевіч. Сёлета беларускі павільён знаёміў гасьцей кірмашу з жаночым тварам беларускай літаратуры.

Падчас чатырох дзён імпрэзы Books from Belarus прэзэнтаваў творчасьць шасьцёх аўтарак: Алены Брава, Сьвятланы Алексіевіч, Насты Кудасавай, Марыі Роўды, Тацьцяны Скарынкінай і Валянціны Аксак. Польскае радыё прадстаўляе цыкл інтэрвію з удзельніцамі Варшаўскага кніжнага кірмашу. Сёньня Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Марыяй Роўдай.

У мінулым годзе выйшла яе кніга «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі», дзе сабраныя аповесьці й апавяданьні аўтаркі.

Марыя, Варшаўскі кніжны кірмаш адбываецца ўжо сёмы раз. Раскажыце пра вашае знаёмства з гэтай імпрэзай.

М. Роўда: У Варшаўскім кніжным кірмашы я ўдзельнічаю першы раз. Уражвае колькасьць і якасьць прадстаўленых кніг, афармленьне, паліграфія. Ёсьць шмат перакладаў сусьветнай літаратуры на польскую мову. Прыемна ўражвае колькасьць людзей, якія набываюць кнігі.

Беларуская праграма праходзіць пад назвай “Жаночы твар беларускай літаратуры”. Вас не засмучае такі гендэрны дысбалянс?

М. Роўда: Калі чытаеш такую назву, то думаеш, што тут суцэльная “вальпургіева ноч”. Але сапраўды ўражвае тое, што жанчынамі робіцца столькі сур’ёзнай працы. Тут мы ўдзельнічаем у цікавых сустрэчах разам са швэдамі, бо наш павільён не толькі беларускі, гэта беларуска-швэдзкая сцэна. Калі адарвацца ад кірмаша, то жанчыны займаюцца ўжо не толькі так званымі жаночымі справа. Рэчаіснасьць такая, што мы маем цэлыя генэрацыі цікавых жанчын-творцаў, якія прыгожа пішуць на тэмы каханьня, любові да радзімы, на актуальныя тэмы. І гэта вартае прачытаньня й абмеркаваньня.

/

А што такое жаночы твар беларускай літаратуры? Чым ён адрозьніваецца ад мужчынскага?

М. Роўда: Беларуская жаночая літаратура мае сваю адметнасьць. Канешне, гэта патрабуе сур’ёзнага літаратурнага аналізу, але гэта й выбар тэматыкі, і падыход да апрацоўкі тэмы. Мне здаецца, што сёньня ў нас чытаюць асабліва сучасных маладых аўтарак. Беларуская жаночая літаратура даволі авангардная па мэтадзе пісаньня, па выбары вобразаў. У нас былі сур’ёзныя настаўнікі сярод мужчын і сярод жанчын. Я б не стала разьмяркоўваць гэта па гендэрным прынцыпе, але для нас гэта вялікае шанцаваньне трапіць у такой суполку, пазнаёміцца, кантактаваць адна з адной, дзяліцца творчымі плянамі, назіраньнямі. Гэта цудоўна.

Літаратура, тым ня менш, гэта ня толькі само пісьменства. Сёньня гэта й рэкляма, мэнэджмэнт і зваротная сувязь з чытачамі. І часта ўсе гэтыя функцыі мусіць выконваць сам аўтар. Гэта вас не бянтэжыць?

М. Роўда: Гэта так. Увогуле ў Беларусі апошні год стала цяжкавата купляць кнігі. Ведаю гэта па сабе. Раней мы не задумваючыся куплялі кнігі стосамі. Цяпер трэба лічыць капейку. Я ведаю, што ў Беларусі ідзе абмен кнігамі. Ведаю па дзіцячай літаратуры. Нехта прачытаў кнігі й перадаў далей. Людзі дараць кнігі адзін аднаму. Мае сябры зь Нямеччыны, у якіх дома мора кніг, чытаюць і перадаюць далей. Яны не бачаць у гэтым нічога страшнага. Ідзе рух інфармацыі й гэта файна. Для чытача гэта проста рай. Чытачы сёньня дапамагаюць аўтарам.Але агулам людзі чытаюць менш.

У Польшчы летась ажно 63% палякаў не прачыталі аніводнай кнігі. У Беларусі кніжны рынак яшчэ больш сьціплы, чым у Польшчы.

М. Роўда: Памятаю, што ў апошнія савецкія часы ў нас дома было некалькі паліц беларускай клясыкі. У суседняй вясковай школе ў нас перабывалі, бадай, усе беларускія аўтары. У нас суседняя вёска называлася Старынкі й суседзі казалі, што Старынкі зарабляюць на кніжкі. Чыталі шмат і дагэтуль людзі абменьваюцца кніжкамі. Прага вялікая. Памятаю, як некаму ўдалося набыць кнігу, а іншаму не, то крыўда была вялікая. Людзі сапраўды купляюць, чытаюць, абмяркоўваюць. Зараз таксама чытаюць шмат, але стараюцца знайсьці ў інтэрнэце. Тут ёсьць чыньнік грошай, а зь іншага боку гэта проста зручна, калі ты чытаеш з пляншэта ці тэлефона. Вялікі адсотак у нас займае расейскамоўная літаратура й перакладная. Але калі б быў інфармацыйны доступ, калі б разгайдаць гэты маятнік, то чыталі б па-беларуску як і ў 80-ыя гады, калі сапраўды не купіць было асобнікаў.

/

Што сёньня зьяўляецца рухавіком беларускамоўнай літаратуры й дае ёй імпульс да разьвіцьця?

М. Роўда: Важны інтэрнэт, але нельга забываць, што там усё ж абмежаваная колькасьць людзей. У сацсетках гэтая пэўная колькасьць сяброў. Калі іх 200 альбо 2000 тысячы, то чытаюць і лайкаюць толькі 10%. Вельмі важна сустракацца з чытачамі й размаўляць. Важны ўплыў тэлевізіі й радыё. Мне зь вёскі тэлефануюць сваякі й кажуць: “- Ты ведаеш, па тэлевізары казалі, што Марыя Роўда напісала кніжку. Што за яна?” Нашыя людзі разумныя, яны прагнуць сваіх тэмаў, сваіх гісторый. Яны хочуць убачыць сябе як у люстэрку, хочуць, каб пра іх было прамоўлена. Гэта нармальна. Яны жывуць цяпер і тут і хочуць пра гэта чытаць і бачыць. І гэта трэба ў людзях падтрымліваць.

У Беларусі ёсьць багата літаратурных прэмій. Галоўная зь іх, бадай, прэмія Гедройца. Вы сёлета таксама сярод намінантаў. Які сёньня ўплыў прэмій на літаратурнае жыцьцё?

М. Роўда: Мой удзел – гэта вялікая аванцюра. Калі я пабачыла сьпіс, то зразумела, што ў мяне няма шанцаў. Але гэта цудоўная інтрыга. Людзі становяцца на вушы. Дубавец публікуе свае ўражаньні і ўсе гадаюць: а пра каго ж ён піша. Людзі чытаюць. Альбо скандал вакол прэміі “Дэбют”. Людзі сочаць, цікавяцца, можа некаму гэта дапаможа ўзяць у рукі кнігу. Наяўнасьць прэмій вельмі важная. Людзі бачаць, што за гэта даюць грошы, то бок гэта пачэсная справа. У нас людзі вельмі часта матэрыяльна нематываваныя. Гадоў 10 таму я ехала ў трамваі й за мной сядзеў спадар і кажа жанчыне побач: “- А я беларускі паэт, я кніжку напісаў”. На жаль я не ведаю хто гэта быў. Гэта, канешне, выглядала жахліва. А дзякуючы сацсеткам, прэміям, ёсьць інтрыга й гэта матывуе, найперш, саміх аўтараў. Людзей падбухторвае канкурэнцыя і ў літаратуры тое самае.

А на што канкурэнцыя ў літаратурным пляне падбухторвае менавіта вас?

М. Роўда: Я хацела б напісаць кнігу пра эмацыйны гвалт у дачыненьні да жанчын. Пры чым нават не з боку мужчын. У мяне так добра склалася, што мяне акаляюць найцудоўнейшыя мужчыны. А вось як жанчыны паміж сабой кантактуюць – гэта іншая тэма. У Нямеччыне, дзе я часта бываю, там зусім іншыя стасункі паміж жанчынамі. Там ёсьць салідарнасьць, бо ім даводзілася разам прабівацца. А на нас гэта ўсё прымусова звалілася. Праца, сумяшчэньне кар’еры й дзяцей, сям’і. У нас гэта зусім іншая тэма. Гэта, канешне, мяняецца. У людзей зьяўляюцца мэты. Нават калі яны проста хочуць разбагацець, калі проста імкнуцца да дабрабыту, то й гэта цудоўна. Яны будуюць свой дабрабыт, а ўжо сваім дзецям яны пойдуць і купяць файную кніжку. Яны адправяць сваіх дзяцей у добрую школу. Мы часта скардзімся на нашае жыцьцё, але сёньня ў нас неверагодныя магчымасьці ў параўнаньні зь нядаўнім мінулым. Нам трэба самарэалізоўвацца, і мужчыным і жанчынам. Шукаць тое зерне, каторае трэба пасадзіць, вырасьціць і ўзгадаваць для наступных пакаленьняў. Трэба паменей наракаць.

Гутарыў Дзьмітры Гурневіч.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт