Logo Polskiego Radia
Print

"Польшча - Вялікі Праект"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.06.2016 15:22
  • plan.mp3
На кангрэсе, прысьвечаным разьвіцьці краіны, прадстаўлены між іншым прапановы зьмен у карысьць прадпрымальнікаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Вядомыя ўжо падрабязнасьці “Пляну ў карысьць адказнага разьвіцьця”, які інакш называюць планам Маравецкага. Міністар разьвіцьця Матэўш маравецкі афіцыйна прадставіў звыш 100 зьмен, якія дапамогуць эфэктыўна працаваць прадпрымальнікам.

Рэформа павінна дапамагчы галоўным чынам малым фірмам, у тым ліку сямейным. Дзяржава стараецца, каб дзейнасьць прпадпрымальнікаў была як мага прасьцейшай, каб яны не былі прымушаныя думаць галоўным чынам пра бюракратычныя пытаньні і прысьвячаць свой час чыноўнікам. Некаторыя новаўвядзеньні пакуль яшчэ ў форме ідэі, але іншыя ўжо гатовыя да грамадзкіх слуханьняў. Яшчэ ў гэтым месяцы плянуецца пачаць інтэнсіўную працу над ажыцьцяўленьнем пляну. Гаворка ідзе пра спрашчэньне працэдур, - гаворыць міністар разьвіцьця Матэўш Маравецкі.

М. Маравецкі: Мы хочам, каб нябачную руку рынку падтрымала бачная рука дзяржавы. Гэтая бачная рука дзяржавы павінна быць прыязнай для прадпымальніцтва. Мы ва ўрадзе ня раз казалі, што сіла павінна прымяняцца ў адносінах моцных, але мякка неабходна ставіцца да слабых. І вы ўбачыце ўжо ў гэтай групе законапраектаў, а таксама ў іншых нашых прапановах, што мы менавіта так уяўляем сабе функцыянаваньне адміністрацыі і дзяржавы.

У пляне прадбачваецца, што ў эканоміцы будзе менш кантролю, паявіцца таксама ахова ад зьменаў у інтэрпрэтацыі законаў. Зьменіцца таксама Працоўны кодэкс, напрыклад, будзе існаваць неабходнасьць ладзіць Сацыяльны фонд толькі тады, калі колкьасьць працаўладкаваных перавысіць 50 супрацоўнікаў, а не 20, як цяпер. Малым і сярэднім прадпрымальнікам ня прыйдзецца ўжо так доўга, як цяпер, захоўваць дакумэнтацыю.

М. Маравецкі: Адміністрацыйнае пакараньне часам патрэбнае, калі нехта парушыць закон. Аднак мы хацелі б, каб не было такой сытуацыі, што прасьцей абараніцца таму, хто скраў буйную суму грошай, чым таму, хто згубіўся ў густым лесе розных пастаноў і правіл. Раней прадпрымальнікам трэба было захоўваць дакумэнтацыю 50 гадоў. Мы ўводзім зьмены – толькі дакумэнты сацыяльнай страхоўкі павінны захоўвацца доўга, у электроннай форме, а з прадпрымальнікаў можна зьняць гэты цяжар. І напэўна ў вялікай ступені гэта ўдалося.

Міністар Маравецкі плянуе цягам бліжэйшых месяцаў прадставіць пакет законапраектаў, які называецца “Канстытуцыя для бізнэсу”. Дзякуючы яму прадпрымальнікі атрымаюць большую ўпэўненасьць наконт прававых нормаў.

М. Маравецкі: Умоўна мы называем гэтыя законапраекты “Канстытуцыя для бізнэсу”. Гэта значыць, законы аб прыдпрымальніцкай дзейнасьці павінны быць такім чынам падрыхтаваныя, каб прадпрымальнікі мелі большую свабоду і большую стабільнасьць і ўпэўненасьць у законах, чым да гэтае пары.

Якія пагрозы існуюць для польскай экнаомікай? Гэта як вонкавыя фактары, так і ўнутраныя. Міністар Матэўш Маравецкі згадаў пра пагрозы, якія вынікаюць з геапалітыкі.

М. Маравецкі: З аднаго боку гэта такія геапалітычныя рыфы вакол нас, як імігранты, вайна ва Ўкраіне, але таксама застой у сусьветнай эканоміцы. Цягам бліжэйшых гадоў нам прыйдзўецца жыць сярод крыху горшай эканамічнай каньюнктуры. У сваю чаргу ўнутарныя парблемы – гэта адсутнасьць адзінства сярод палітычных эліт у Польшчы. Трэба шукаць згуртаванасьці ў палітычных элітах, якая характэрная для сьпелых дэмакратычных дзяржаў. Магчыма, тады нам удасца дасягнуць больш, калі прадстаўнікі нашай краіны хаця б звонку прадстаўлялі адзіную пазыцыю, якая адказвала б інтарэсам Польшчы.

На думку Матэўша Маравецкага, краіна цяпер знаходзіцца на ўскраіне разьвіцьця, яна павінна весьці пошук уласнага шляху, які дазволіць ёй вырвацца з пасткі гэтак званага “сярэдняга разьвіцьця” і будаваць дабрабыт грамадзян і моцную дзяржаву.

Магчымасьці разьвіцьця дзяржавы абмяркоўваюць удзельнікі Шостага кангрэсу “Польшча – Вялікі Праект”, які пачаўся ў пятніцу ў Варшаве. Маравецкі адкрыў сустрэчу і ўдзельнічаў у панэльнай дыскусіі пад назваю “Польскі карабель на моры зьменаў глябальнай эканомікі”.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт